Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ. Утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы.. Перакладзіце дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя спалучэнні з рускай мовы на беларускую, выкарыстоўваючы розныя спосабы перакладу.. Утварыце нарматыўныя формы дзеепры



ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ

 

1. Утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы.

укамплектаваць, сфарміраваць, адрэстаўраваць, зжаць, дагледзець, прынесці, застыць, адрэпеціраваць, інтэрпрэтаваць, адкарэктаваць, матываваць.

2. Перакладзіце дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя спалучэнні з рускай мовы на беларускую, выкарыстоўваючы розныя спосабы перакладу.

будущее культуры; соответствующая тональность; развивающееся сотрудничество приносит результаты; назревший вопрос; начинающий режиссер; работающий с молодыми специалистами дирижер передает им свой опыт; цифры, показывающие динамику; окружающая среда; предлагаемая программа; решающее выступление; осознанная ошибка; выдающийся писатель; вымощенная камнем дорога; помещик, владеющий большими земельными наделами.

 

3. Утварыце нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў.

прысвяціць, праводзіцца, даследаваць, жыць, ехаць, развівацца, знайсці, знаходзіцца, арганізоўваць.

4. Прачытайце сказы. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў, калі яны ёсць. Выпраўленыя сказы запішыце, па магчымасці захоўваючы дзеепрыслоўныя звароты.

Гледзячы перадачу, узніклі цікавыя думкі.

Задача рашалася вельмі проста, карыстаючыся новым метадам.

Даведаўшыся пра сустрэчу, нас ахапіла трывога.

Прыходзячы раніцай у танцзалу, там заўсёды душна.

Спяваўшы яшчэ ў школьным хоры, яго захапіла мара стаць настаўнікам музыкі.

Уваходзячы ў залу, рэжысёр пачаў рэпетыцыю.

Начытаўшыся пра загадкі старажытнага свету, Я. Тышкевічу захацелася разабрацца ў тыпах помнікаў на нашай зямлі.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.