Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы



Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы

і прычыны іх парушэння

 

1. Як вымаўляецца пачатковы націскны і ненаціскны гукі, абазначаныя літарай і, пры адсутнасці паўзы, калі папярэдняе слова заканчваецца:

    а) на галосны:

за імі, у ім, пры іх, на імправізацыі, прыгожае імя, пара ісці, дзяўчына іграла, срабрысты іней, вазьмі інструмент, першае інтэрв’ю, пасыпаліся іскры, музычны інтэрвал, яна ідзе, да інстытута, саната і кантата;

    б) на зычны:

музыкант і спявак, дыез і бемоль, канцэрт ішоў, пад інструмент, лён ірваць, перад Іванам, наш Ігнат, плод ігрушы;

    в) пасля г, к, х:

выбег і стаў, спявак і музыкант, педагог і студэнт, астролаг і надвор’е, луг і поле, аднакурснік і аднакурсніца, аўторак і серада, хвойнік і асіннік, садок і агародзік, сынок і пасынак, поспех і слава, пух і пер’е, страх і сум, удых і выдых, мох і верас;

    г) у сярэдзіне і на канцы слова пасля галосных і зычных:

гаі, раі, звычаі, тэрцыі, юбілеі, краіна, маімі, ручаіна, салаўіныя, Ільіч, вераб’і, вар’іраваць, аб’інець.

 

2. Патрэніруйцеся ў правільным вымаўленні спалучэнняў зычных:

зж [жж]:         зжоўкнуць, з жэстам, зжывацца, зжарыць, з жаданнем, з жартам,

                          зжаць;                        

сш, зш [шш] : замёрзшы, з шумам, праз шоу, падвёзшы, з шышкамі, бясшумна, расшыфраваць;

шс [с’с’] :        смяешся, застаешся, вучышся, рыхтуешся, цешышся;

жс, шс [с]:      парыжскі, нясвіжскі, пражскі, латышскі, чувашскі;

чц [цц] :         у хустачцы, на печцы, пры дачцы, па звычцы, на рэчцы, у вадзічцы;

дч [чч], тч [чч]: адчуць, выкладчык, спадчына; час ад часу, адчайна; лётчык, пераплётчык;

дц [цц], [ц’ц’], тц [цц]: адцягнуць, на градцы, на кладцы, адціснуць, пад цяжарам, у палатцы, братцы, у карытцы;

дс [ц]:             гарадскі, Кіславодск, заводскі, грамадства;

гк [хк] :          лёгкі, пругкі;

гч [хч]:           магчымасць, берагчы, дапамагчы.

 

4. Растлумачце, з якімі арфаэпічнымі нормамі звязана вымаўленне зычных на стыку прыстаўкі і кораня, на стыку кораня і суфікса:

    збудаваць, збегчы, знайсці, узлесак, узбярэжжа, узнагароджанне, узрадавацца, спісаць, скінуць, сфатаграфаваць, бясхмарны, бясшумны, рассмяшыць, расцвісці, роспіс, расшнураваць, абходзіць, адбыць, адпусціць, адсыпаць, падкрэсліць, подпіс, расчасаць, прадбачыць, перадсвяточны; выкладчык, пераплётчык, суседскі, гарадскі, наводчык, лётчык, грамадскі, старасветчына.

 

5. Прачытайце правільна, улічваючы, што [з] і [с] перад мяккім зычным вымаўляецца мякка: 

развітанне, звер, разліць, разбіць, узнімацца, разняць, спазніцца, знікнуць, з людзьмі, з неба, з лесу, з верасня, змяць, узнікненне, змяшаць, змяя, змена; сцежачка, снеданне, чысціць, світанне, свяціць, поспех, песня, рассмяяцца, разнесці, бясследна, узнесці.

 

6. Прачытайце, запомніце запазычаныя словы, у якіх гук г выбухны:

 

ганак, гарнец, гвалт, гірса, гільза, мазгі, рэзгіны, гонты, гуз, швагер, агрэст, гузік, зацугляць, нягеглы, розгі.

 

7. Спішыце, абазначце, як вымаўляюцца выдзеленыя галосныя, зычныя ці спалучэнні зычных.

       Узор: з’езд [з’], згіб [з].

Радасць, ёсць, разжаваць, расшыфраваць, дажджы, прыезджы, паказчык, разносчык, з часам, мужчынскі, вечны, булачная, дакладчык, адчуваць, адчыніць, рыхтуешся, вучышся, магчымасць, легчы, гарадскі, грамадскі, на палачцы, на рэчцы, адважыць, ад’езд, доктар, такт, к гораду, к дзіцяці, раздзел, з дзедам, праз зямлю, пазней, без Сяргея, шчаслівы, песня, расцвісці, звесткі, світанне, смех, раскідаць, мінскі, дзве, пад садам, ад сонца, пад дзень, моладзь, розгі, з іголачкі, не ідзе, вакзал, схема, луг, адрэж, салодкі, восем, просьба.

 

8. Правільна вымаўляйце словы не  і без у загадках:

       Крылаў не мае, а лятае; без рук, а вароты адчыняе. Без голасу, а спявае, без пугі, а хмары ганяе. Верабей маленькі, але ўдаленькі, рук не мае, а вала трымае. Вярхом сядаю, на кім – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу саскочу. Мае чатыры нагі – не пойдзе, мае пух і пер’е – не паляціць, мае душу, ды не заўсёды. Без рук, без галавы, а маляваць умее. Паложана пячаць, што без жалца не пачаць. Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. Без абручоў, без дна поўна бочачка віна.

 

9. Як вымаўляюцца свісцячыя [з] і [с] перад мяккімі зычнымі:

смех, снег, світанне, скінуць, збегчы, схітрыць, схіліцца, згіб, сцвярджаць, след, святло, скіба, спіс, сліва, скіраваць, звіць, зліць, схіліцца, спектр, апладысменты, атмасфера, песня, марозлівы, пяскі, разгінаць, скеміць, сцвярджаць, няўрымслівы;

звесткі з гісторыі, ліў з вядра, выехаў з лесу, зрабілі з бярозы.

 

Дамашняе заданне.

Тэарэтычна:Асаблівасці вымаўлення галосных, зычных і іх спалучэнняў. Прычыны адхілення ад літаратурнага вымаўлення.

Практычна: Падрыхтаваць (надрукаваць і прачытаць) навуковы тэкст па сваёй спецыяльнасці (памер – поўны аркуш фармата А4, на аркушы фармата А4). Падкрэсліць выпадкі несупадзення вымаўлення і напісання. Прачытаць у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.