|
|||
Тэма ўрока: Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, інтанаванне, знакі прыпынку
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікакрушынаўская базавая школа”
Тэма ўрока: Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, інтанаванне, знакі прыпынку
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Каралёвай Н.У.
Дата правядзення:03 сакавіка 2016г.
Тэма:Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, інтанаванне, знакі прыпынку Мэты: дапамагчы вучням паглыбіць паняцце пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах і пазнаёміць з правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку; выпрацоўваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з абагульняльнымі словамі,уменне выкарыстоўваць сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах ва ўласным маўленні; пашыраць слоўнікавы запас мовы вучняў; падтрымліваць у іх цікавасць да беларускага слова Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, карткі, табліца “Інтанаванне сказаў з абагульняльнымі словамі”
Ход урока 1. Псіхалагічны настрой Мова, Пявучая родная мова, Ты-уладарка нявызнаных скарбаў, Столькі значэнняў, гучання і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова. Аляксей Зарыцкі -Якую думку выказвае паэт у вершы? -Ці ёсць у вершы аднародныя члены? Назавіце іх. -Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў вершы. 2. Праверка дамашняга задання -Лічбавы дыктант. Так-1, не-0. Выпраўленне памылак, тлумачэнне. -Слоўны дыктант а) узнаўленне правіла “Правапіс у,ў” б)дыктант і тлумачэнне па ланцужку. 3. Паведамленне тэмы і вызначэнне мэт урока - Мы да канца ўрока павінны ўспомніць…, ведаць…, умець…. 4. Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу а)-А зараз давайце правядзём даследаванне. Вызначым , што абазначае слова абагульніць, абагульняльнае. (пошук у тлумачальным слоўніку) -Як вы думаеце, якое слова называюць абагульняльным? -Звярніце ўвагу на сказы на дошцы: Усюды было прыгожа: у лесе, на балоце, у полі. У лесе,на балоце, у полі – усюды было прыгожа. Усё: і лес, і балота, і поле-было прыгожае.
-Знайдзіце ў першым сказе аднародныя члены. -Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца? -Ці ёсць у сказе слова, якое абагульняе значэнне усіх членаў сказа? -Якім членам сказа з’яўляецца абагульняльнае слова? -Звярніце ўвагу на знакі прыпынку ў гэтых сказах. Ад чаго залежыць пастаноўка знакаў прыпынку? б)-Вазьміце ў рукі карткі.З прапанаваных варыянтаў выберыце самае поўнае тлумачэнне гэтай тэмы. Ці ўсё мы вызначылі правільна з даследвання? в) Работа са сказамі.Выпісаць сказы з абагульняльнымі словамі. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, выкарыстоўваючы карткі.
г) Фізкультхвілінка
д) Работа з табліцай “Інтанаванне сказаў з абагульняльнымі словамі”. Адкрыйце падручнік, практыкаванне 272. Выкарыстоўваючы табліцу, прачытайце сказы з правільнай інтанацыяй, асаблівую ўвагу звяртайце на паўзы. е) Самастойная работа, практыкаванне 276.Увесці ў сказы абагульняльныя словы, запісаць, паставіць знакі прыпынку. Зрабіць сінтаксічны разбор.
5.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. -Адкажыце на пытанні: -У пачатку ўрока я ведаў… -Я даведаўся новага… -Мне здалося цікавым… -Дома я звярну ўвагу на… 6.Тлумачэнне і выстаўленне адзнак. Запіс дамашняга задання: пр.275, параграф 41.
|
|||
|