Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





І блок. Марфалогія



І блок. Марфалогія

 

 

1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.

2.Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі. Граматычная катэгорыя, граматычная форма. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы.

3.Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.

4.Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму. Марфалагічны аналіз.

5.Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Іх марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова. Граматычная форма назоўніка.

6.Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Значэнне і сродкі выражэння катэгорыі роду назоўнікаў. Значэнне і формы выражэння лікавага супрацьстаяння. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове, значэнні склонаў.

7.Скланенне назоўнікаў. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і і х характарыстыка. Словаўтваральнае значэнне некаторых склонавых канчаткаў. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўніка. Субстантывацыя.

8.І скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў 1 скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.

9.ІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення (жаночага роду на –а, -я) у адзіночным і множным ліку. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў агульнага і мужчынскага роду на -а, -я ў адзіночным і множным ліку.

10. ІІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (жаночага роду з чыстай асновай) у адзіночным і множным ліку. Рознаскланяльныя назоўнікі і іх групы. Асаблівасці склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.

11. Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum. Нескланяльныя назоўнікі.

12. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Функцыянальная характарыстыка прыметніка. Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады.

13. Якасныя прыметнікі. Поўныя, кароткія і сцягнутыя (усечаныя) формы, шляхі іх распазнавання. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай мове і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.

14. Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.

15. Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.

16. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі значэннямі. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, іх спалучальнасць з назоўнікамі.

17. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

18. Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі.

19. Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.

20. Разнастайнасць значэнняў і функцыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы.

21. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.

22. Лічэбнік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці выкарыстання лічэбнікаў у кантэксце.

23. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць дзеяслова як носьбіта працэсуальнай прыметы дзеяння. Граматычныя катэгорыі і граматычныя формы дзеяслова.Інфінітыў як неспрагальная форма дзеяслова.

24. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.

25. Катэгорыя стану. Пытанне пра стан дзеяслова ў сучаснай лінгвістыцы. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка станаў дзеяслова.

26. Катэгорыя трывання дзеяслова. Катэгорыя ладу дзеяслова. Катэгорыя часу дзеяслова.

27. Катэгорыя асобы дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы.

28. Спражэнне дзеяслова. Словаўтварэнне дзеяслова.

29.  Дзеепрыметнік як асобая дзеяслоўна-іменная форма. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Ад’ектывацыя. Шляхі распазнавання.

30. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў.

31. Дзеепрыслоўе, яго граматычная характарыстыка. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўя ў сучаснай беларускай мове. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.

32.  Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыслоўяў як слоў са значэннем прыметы дзеяння.

33. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасных прыслоўяў і іх утварэнне. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.

34.  Спосабы ўтварэння прыслоўяў: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Адвербіялізацыя. Адрозненне прыслоўяў з прыстаўкамі ад назоўніка з прыназоўнікамі. Правапіс прыслоўяў.

35. Агульная характарыстыка прэдыкатываў. Дыскусія ў лінгвістычнай перыёдыцы аб мэтазгоднасці вылучэння катэгорыі стану як самастойнай часціны мовы. Словаўтварэнне прэдыкатываў.

36. Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя. Прыназоўнікі, злучнікі і часціцы як службовыя часціны мовы.

37. Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Разрады прыназоўнікаў. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Семантыка прыназоўнікаў.

38. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.

39. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы слоў з іншых часцін мовы.

40. Пытанне аб мадальных словах. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Разрады па значэнні.

41. Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Цяжкасці размежавання выклічнікаў і гукаперайманняў. Аказіянальная субстантывацыя і вербалізацыя выклічнікаў.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.