|
|||
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ па курсу “Гісторыя Беларусі”
І. Першабытнае грамадства, яго асноўныя рысы і перыядызацыя. 2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны. 3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні. 4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь". 5. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у ІХ-ХІІ ст.ст. 6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі. 7. Паходжанне хрысціянства. Хрышчэнне Русі. Распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Роля хрысціянства ў развіцці культуры. 8. Культура Беларусі ў Х-ХІІІ ст.ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс. 9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк. 10. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна. 11. Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст. 12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага. 13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст. 14. Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў ХІV-ХVІ ст.ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян. 15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі. 16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі. 17. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. 18. Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія. 19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст. 20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў ХVІ-ХVІ ст. Магдэбургскае права. 21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі. 22. Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі. 23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст. 24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.). 25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў ВКЛ ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст. 26. Культура Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. 27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі. 28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. 29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі. 30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. 31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі. 32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. і асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі. 33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне. 34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст. 35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст. 36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі. 37. Беларусь на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух. 38. Уплыў 1905-1907 гг. на лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа. 39. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст. 40. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку XX ст. развязванне Першай сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні ў Беларусі. 41. Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 годзе. 42. Кастрычніцкая (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі. 43. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі. 44. Утварэнне Беларускай ССР і Літоўска-Беларускай ССР. 45. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор. 46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё БССР у 20-х гадах XX ст. 47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі. 48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі. 49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 гг. 50. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух. 51. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны уз'яднанне Беларусі. 52. Напад Германіі на СССР, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым. 53. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны. 55. БССР у пасляваенны перыяд; аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. 56. Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. ХХст. 57. Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі. 58. Эканоміка БССР у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў СССР (80-90 гг. XX ст.). 59. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе. 60.Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст.
|
|||
|