|
|||
Не Пытанні да экзамена па курсу “Гісторыя Беларусі”Не Пытанні да экзамена па курсу “Гісторыя Беларусі” (для студэнтаў негістарычных факультэтаў). 1. Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. Крыніцы. Перыядызацыя гісторыя Беларусі. 2. Насельніцтва Беларусі каменнага веку. 3. Насельніцтва Беларусі бронзавага веку. 4. Насельніцтва Беларусі ранняга жалезнага веку. 5. Балты і славяне ў VІ – VІІІ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. 6. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё (Х – першая палова ХІІІ ст.). 7. Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, рост яго тэрыторыі. (Міндоўг, Гедемін, Альгерд). 8. Дынастычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV ст. Крэўская ўнія. (Ягайла, Вітаўт). 9. Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ. 10. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё на беларускіх землях у ХІV – першай палове ХVІ ст. 11. Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. 12. Царква і культура Беларусі ў Х – першай палове ХІІІ ст. 13. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. 14. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус ВКЛ у яе складзе. 15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. 16. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. (Рэфармацыя і Контррэфармацыя.). 17. Брэсцкая царкоўная унія. 18. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII–XVIII ст. падзелы Рэчы Паспалітай. 19. Культура беларускага народа ў XVI–XVIII стст. (Адраджэнне і Асветніцтва.). 20. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці). Паходжанне тэрміна “Белая Русь”. 21. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. 22. Беларусь у вайне 1812 г. 23. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі: прычыны, ход і вынікі. 24. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. 25. Буржуазныя рэформы (земская, гарадская, судовая і інш.) 60–70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. 26. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго і яго сацыяльна-палітычныя вынікі. 27. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Газета “Наша Ніва”. 28. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. 29. Беларусь у часы Першай сусветнай вайны. 30. Культура Беларусі ў другой палове ХІХ – пач. ХХ ст. 31. Беларусь пасля звяржэння царызма. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. 32. Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. 33. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. 34. НЭП у Беларусі. 35. Грамадска-палітычнае жыцці БССР у 20 – 30-х гг. XX ст. 36. Індустрыялізацыя ў савецкай Беларусі. 37. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі савецкай Беларусі. 38. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры ў 20 – 30-х гг. XX ст. 39. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. 40. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі. 41. Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. 42. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. 43. Баявая дзейнасць партызан Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 44. Баявая дзейнасць падпольшчыкаў Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 45. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 46. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. 47. Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. 48. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак “халоднай вайны”. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90-я гг. ХХ ст. 49. Знешнепалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі БССР ў 1945 – 1990 гг. 50. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст. 51. Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст. 52. Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945 – 1985 гг. 53. Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР. 54. Абвяшчэнне і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. 55. Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. 56. Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. 57. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі (1991-2012 гг.). 58. Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. 59. Знешнеэканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.). 60. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.).
Зацверджана на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі ад 05.09.2012 г. Пратакол № 2.
|
|||
|