|
|||
ХРОНIКI СПАЛЕНЫХ ВЁСАК. У экспазiцыi Гомельскага абласнога музея ваеннай славы ёсць характэрны стэнд. На яго палiцах расстаўлены ў рад шкляныя ёмiстасцi, напоўненыя земляной сумессю. Гэта попел, сабраны на месцы вёсак, спаленых гiтлераўскiмi акупантамi. Н
ИСТОЧНИК: ГАЗЕТА «РЭСПУБЛIКА»
ХРОНIКI СПАЛЕНЫХ ВЁСАК За время оккупации Гомельской области гитлеровцы и их пособники уничтожили более тысячи населенных пунктов, в том числе в Житковичском районе
У экспазiцыi Гомельскага абласнога музея ваеннай славы ёсць характэрны стэнд. На яго палiцах расстаўлены ў рад шкляныя ёмiстасцi, напоўненыя земляной сумессю. Гэта попел, сабраны на месцы вёсак, спаленых гiтлераўскiмi акупантамi. На кожнай пасудзiне — бiркi з назвамi населеных пунктаў. Ёсць тут i сумна вядомая Ола, на месцы якой крыху больш за год таму Прэзiдэнт адкрыў мемарыяльны комплекс, прысвечаны ахвярам фашызму.
З дапамогай гiсторыкаў i краязнаўцаў мы зноў звярнулiся да тых жудасных старонак мiнулага, якiя нельга забыць.
Гiсторык Канстанцiн Мiшчанка: «За час акупацыi некаторыя населеныя пункты маглi знiшчацца па некалькi разоў». Супрацiўлялiся да апошняга Акупацыi Гомельскай вобласцi папярэднiчалi трагiчныя падзеi, якiя ўлетку 1941-га перажывала ўся краiна. 3 лiпеня былi захоплены райцэнтры Жлобiн i Рагачоў. Вораг iшоў па нашай тэрыторыi практычна без прыпынкаў i выйшаў да Дняпра.
У той цяжкi i драматычны перыяд здарылася такое, чаго захопнiкi нiяк не чакалi. Стралковы корпус пад камандаваннем Леанiда Пятроўскага нанёс удар у адказ. У вынiку першага з пачатку вайны паспяховага контрнаступлення савецкiх войскаў атрымалася выбiць ворага са Жлобiна i Рагачова. Яшчэ месяц гэтыя гарады Гомельшчыны заставалiся савецкiмi. Утрымлiваць iх больш працяглы час не атрымалася: занадта няроўнымi былi сiлы бакоў. У жнiўнi генерал-лейтэнант Пятроўскi, прарываючыся з акружэння, загiнуў у баi. Адвагу савецкага генерала ацанiлi нават працiўнiкi, пахаваўшы яго ў асобнай магiле.
«Выцеснiць i знiшчыць» З канца жнiўня пачаўся акупацыйны перыяд. Свае парадкi захопнiкi ўсталёўвалi як у Гомельскай вобласцi, так i ў тагачаснай Палескай. Масавыя знiшчэннi беларускiх вёсак пачалiся з першых жа дзён. Гэта была мэтанакiраваная дактрына нацыстаў: забiваць максiмальную колькасць заняволеных народаў, каб вызвалiць тэрыторыi для будучых гаспадароў. Сам Гiтлер пiсаў пра гэта яшчэ да пачатку вайны: «Калi мы хочам стварыць нашу вялiкую Германскую iмперыю, мы павiнны ў першую чаргу выцеснiць i знiшчыць славянскiя народы — рускiх, палякаў, чэхаў, славакаў, балгараў, украiнцаў, беларусаў».
Першую карную аперацыю «Прыпяцкiя балоты» фашысты пачалi 19 лiпеня. Яна працягнулася да канца лета i ахапiла Брэсцкую, Пiнскую, Палескую вобласцi i частку Мiнскай. Мэтай было знiшчэнне частак Чырвонай армii, якiя здолелi выйсцi з акружэння, а таксама партызан i мiрнага насельнiцтва. У барацьбе з апошнiм гiтлераўцы дабiвалiся вялiкiх поспехаў. Бо ваяваць з бяззбройнымi старымi, жанчынамi i дзецьмi лёгка i бяспечна. Намеснiк дырэктара музея Канстанцiн Мiшчанказачытвае радкi з архiўных дакументаў, ад якiх нават праз дзесяцiгоддзi халадзее ўнутры:
— У Жыткавiцкiм раёне ў вёсцы Запясочча былi знiшчаны адразу 300 жыхароў. У вёсцы Пагост — 69, у Чэрнiчах — 40, у Азяранах i Старажоўцах — па 30, у Рыдчы — 26. Дамы i гаспадарчыя пабудовы ў гэтых вёсках спальвалiся, нярэдка разам з замкнёнымi ўнутры людзьмi. Кагосьцi паказальна расстрэльвалi. Расправы закранулi i Светлагорскi раён. Напрыклад, у вёсцы Асташкавiчы гiтлераўцы знiшчылi 120 чалавек, у Славанi — 72.
Крыху пазней знайшлося дакументальнае пацвярджэнне ваенных злачынстваў. Прычым, што асаблiва важна, у нямецкiх крынiцах. Здарылася гэта ў раёне горада Тарапец Калiнiнскай вобласцi, дзе была разгромлена кавалерыйская брыгада СС. Сярод дакументаў, захопленых у штабе, выявiлi данясеннi аб ходзе аперацыi «Прыпяцкiя балоты», а таксама адказ на тэлеграму ад самога Гiмлера. Рэйхсфюрар выказваў незадаволенасць малой колькасцю знiшчаных беларусаў, патрабуючы дзейнiчаць больш жорстка i штодня дакладваць аб вынiках.
У музеi захоўваецца попел, сабраны на месцах вёсак, якiя карнiкi спалiлi разам з жыхарамi. Падпальвалi — радавалiся Працяг адбыўся вясной 1942-га. Па адпрацаванай тактыцы фашысты правялi аперацыю «Бамберг», у якой былi задзейнiчаны 707-я ахоўная дывiзiя, 315-ы палiцэйскi батальён, а таксама Славацкi пяхотны полк.
У Гомельскай вобласцi асноўны ўдар карнiкаў прыйшоўся на рэгiёны Палесся. Былi спалены цалкам або часткова дзясяткi вёсак, знiшчана звыш шасцi тысяч мiрных жыхароў. Амаль трэць ад гэтай колькасцi склала насельнiцтва вёскi Хвойня Петрыкаўскага раёна. Тут раптоўна былi забiты, па адных даных, 1350 чалавек, па другiх — больш за 2000. Людзей зганялi ў дамы i закiдвалi туды гранаты. А затым падпальвалi хаты.
Адной з галоўных мэт маштабнага тэрору было запалохванне мясцовых жыхароў, каб тыя перасталi падтрымлiваць партызан. У любы момант фашысты маглi ажыццявiць налёт на вёску i паказальна спалiць адзiн або некалькi дамоў, замкнуўшы ўнутры пэўную колькасць вяскоўцаў. Расправы нязменна суправаджалiся рабункам i марадзёрствам.
Павелiчэнне карнай актыўнасцi адбывалася i ў адказ на дзеяннi народных мсцiўцаў. Так, у канцы 1942-га ў Лельчыцкiм раёне партызаны разграмiлi нямецкi батальён. У адказ гiтлераўцы знiшчылi вёску Глушкавiчы i 300 жыхароў. Тая ж доля спасцiгла вёску Тонеж. Людзей завялi ў царкву i спалiлi зажыва. Сярод 262 ахвяр было 108 дзяцей. Выжыла толькi адна мясцовая жанчына — Таццяна Бароўская, якая пасля дала паказаннi пра жахлiвыя абставiны гiбелi землякоў.
У апавяданнях тых, каму пашчасцiла выратавацца, дзiвiць адзiн момант: апiсанне паводзiн карнiкаў. Яны не проста «рабiлi сваю працу», як бы цынiчна гэта нi гучала, а часам ператваралi яе ў ненармальную забаву. Так было, напрыклад, у вёсцы Вясёлае Поле Гомельскага раёна. Восенню 1943-га паўтара дзясятка нямецкiх салдат прыехалi сюды на двух танках. Чатырнаццаць мужчын ва ўзросце 65—70 гадоў (у дакументах захавалiся iх iмёны i прозвiшчы) прымусiлi бегаць басанож памiж падпаленымi пабудовамi. Затым iх замкнулi ў лазнi i праз комiн закiнулi гранату. Каб дабiць ацалелых, падпалiлi i саму лазню. А калi некалькi чалавек усё ж вырвалiся з агню, iх расстралялi з аўтаматаў.
Адрадзiлiся не ўсе Большасць карных акцый, праведзеных у Гомельскай вобласцi, прыйшлася на 1942—1943 гады. Але нават пры адступленнi, калi паражэнне было вiдавочным, акупанты працягвалi зверстваваць. Жахлiвым эпiлогам iх дзеянняў стала знiшчэнне Олы — вёсачкi ў глухiм лесе Парыцкага (цяпер Светлагорскага) раёна. Аб жудасных абставiнах гэтай трагедыi пiсалi не раз. Нагадаем толькi, што ў студзенi 1944-га ў Оле былi спалены 1758 чалавек. Больш за палову з iх — малалетнiя дзецi.
Усяго ж падчас акупацыi Гомельскай вобласцi (у яе цяперашнiх межах) было знiшчана поўнасцю або часткова 1126 населеных пунктаў. Назваць дакладную колькасць загiнулых складана. Па прыблiзных падлiках, больш за 35 тысяч чалавек.
— Некаторыя вёскi за час акупацыi маглi знiшчацца два, а часам i тры разы, — адзначае Канстанцiн Мiшчанка. — Напрыклад, у мае родныя Верхнiя Жары ў Брагiнскiм раёне гiтлераўцы наведвалiся тройчы. I кожны раз здзяйснялi злачынствы. Часам пасля першага спальвання дамоў вяскоўцы, якiм удавалася ўратавацца, вярталiся на папялiшчы i капалi зямлянкi. Навучаныя горкiм вопытам, выстаўлялi дазорцаў, якiя загадзя папярэджвалi пра наблiжэнне немцаў. У выпадку небяспекi зноў сыходзiлi ў лес. I тады карнiкi спальвалi пустыя зямлянкi. Мне даводзiлася працаваць з даваеннымi картамi, дзе пазначаны населеныя пункты, якiх няма на картах, выдадзеных ужо ў мiрны час. Вiдавочна, гэта тыя вёскi, якiя так i не былi адноўлены.
Руслан ПРОЛЕСКОВСКИЙ Фото: Иван ЯРИВАНОВИЧ
Источник: https://www.sb.by/articles/khroniki-spalenykh-vyesak-3.html
|
|||
|