|
|||
РэфлексіяСтр 1 из 3Следующая ⇒
Літаратурнае чытанне, 2 клас Дата___________________ УРОК 9 ТЭМА: Г. Каржанеўская. Песенька; У. Ягоўдзік. Лісічкі. ЗАДАЧЫ: фарміраваць чытацкіяўменні пацвярджаць свае адказы зместам твора, вылучаць з тэксту аўтарскія вобразныя малюнкі, абгрунтоўваць мэтазгоднасць іх ужывання; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды. АБСТАЛЯВАННЕ: лісты дрэў і фотаздымкі разнастайных грыбоў (ядомых і атрутных). Ход урока 1. Арганізацыйны момант урока Добры, ветлівы, рахманы, Працавіты і старанны, Злосны, сціплы, крапатлівы, Зухаваты, балбатлівы... Многа якасцей на свеце, Выбірайце сабе, дзеці. Добры — хороший, ветлівы — вежливый, рахманы — кроткий, послушный; працавіты — трудолюбивый, старанны — старательный, злосны — злобный, сціплы — скромный, крапатлівы — старательный, аккуратный; зухаваты — разудалый, легкомысленный, балбатлівы — болтливый... Выберыце якасці, неабходныя на ўроку. Настаўнік называе якасці яшчэ раз, тлумачыць, калі патрэбна, лексічнае значэнне. Дзеці адказваюць або «Так-так-так» і ківаюць галавой або «Не-не- не» і паварочваюць галаву.
2. Праверка дамашняга задания Праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка верша Я. Коласа “Адлёт жураўлёў”. 3. Маўленчая размінка Чытанне верша Э. Агняцвет “Бярозавы лісток”, змешчанага на дошцы, з арфаэпічна правіль- ным вымаўленнем гукаў [г], [р], [дз’], [ц’], [ч]. Выпрацоўка ўмення рэгуляваць сілу голасу ў залеж- насці ад зместу тэксту. А я пакуль не гарманіст, Прыклаў да вуснаў тонкі ліст — Штосілы дзьмухаю-іграю, (гучна) Высокі гук ляціць над гаем. (гучна) Цішэй падзьмухаю знарок — (ціха) Адкажа басам мой лісток. (гучна) А вы скажыце: “Крыжачок!” (ціха) Пытанні: - Чаму менавіта на радках гэтага верша вы вучыліся чытаць то больш гучна, то ціха? - 3 якой мэтай ствараўся падобны гул? (Каб перадаць характар восеньскага ветру — і ціхага, і моцнага, здольнага паламаць дрэвы.)
4. Паведамленне тэмы мэт урока 5. Вывучэнне новай тэмы 5.1 Работа над творам Г. Каржанеускай “Песенька” Першасны сінтэз (гульня “Пазнайце лісток”) Вучням дэманструюцца асеннія лісточкі: бярозы, дуба, клёна, ліпы, ясеня. Прапануецца назваць дрэва, з якога кожны з іх упаў. - Чытанне верша настаўнікам. Адказ на пытанне: што вы ўявілі, слухаючы верш? - Чытанне твора вучнямі з мэтай пошуку адказу на пытанне 1 (с. 31). Аналіз твора, другасны сінтэз - Чытанне твора вучнямі ўголас з рознай інтанацыяй. - Адказ на пытанні 2—4 (с. 31). - Зачытванне ў вершы слоў, якія рыфмуюцца. - Чытанне і адгадванне загадкі У. Карызны (с. 31).
5.2. Работа над творам У. Ягоўдзіка “Лісічкі” Першасны сінтэз - Адказы на пытанні: якія грыбы вы ведаеце? Якія з іх ядомыя (неядомыя)? - Самастойнае чытанне апавядання вучнямі. Аналіз твора, другасны сінтэз - Адказы на пытанні 1—5 (с. 33). - Гульнёвае практыкаванне “Пазнайце грыб” - Вучні разглядаюць фотаздымкі разнастайных грыбоў, называюць кожны з іх. - Выкананне задання рубрыкі “Давайце абмяркуем тэму разам” (с. 33).
6. Дамашняе заданне Падрыхтаваць выразнае чытанне абодвух твораў або вуснае выказванне на тэму “Як мы ў грыбы хадзілі” з апорай на план, змешчаны ў падручніку (на выбар вучня).
7. Вынік урока - Вызначце адносіны Галіны Каржанеўскай да лістападу. - Ці любіць Уладзімір Ягоўдзік збіраць грыбы? Абгрунтуйце сваю думку.
8. Рэфлексія Метад «Трох вуглоў». Каля дошкі збіраюцца дзеці, якія добра працавалі на ўроку, былі ўважлівыя і ўсё зразумелі. Каля дзвярэй збіраюцца дзеці, якія працавалі, але ім было цяжка. Каля акна збіраюцца дзеці, якім было на ўроку вельмі цяжка і сумна.
|
|||
|