|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.Стр 1 из 2Следующая ⇒ Клас: 7 Урок “Расліна – жывы арганізм” Мэта:фарміраваць веды аб асноўных прыкметах раслін, асаблівасцях будовы іх клетак, распаўсюджанні і асяроддзі існаванні; Задачы: Адукацыйныя:паведаміць асноўныя адрозненні раслін ад прадстаўнікоў іншых царстваў жывой прыроды, паказаць асаблівасці будовы клетак раслін, фарміраваць веды аб спосабах распаўсюджвання раслін Развиваючыя: садзейнічаць развіццю мысленню, памяці; ужываць лагічныя аперацыі: параўнанні, аналізу, вылучэнні галоўнага, абагульненні Выхаваўчыя: стварыць умовы для выхавання беражлівых адносін да раслін. Абсталяванне:Дыдактычны матэрыял, мульціборд, прэзентацыя навучальны дапаможнік для навучэнцаў 7 класа Тып уроку: Камбінаваны, з элементамі гульні Ход урока. 1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой. Добры дзень дзеці, садайце. Звернеце ўвагу на наша самотнае дрэва. У кожнага з вас ёсць лісточкі рознага колеру. Я папрашу вас узяць адзін з іх (любога колеру) і прымацаваць яго на дрэва-бярозку, каб дапамагчы яму пакрыцца рознакаляровай лістотай. (дзеці ўмацоўваюць па адным лісціку). Тых, хто абраў зялёны ліст, чакае поспех на сённяшнім уроку. Тыя, хто абраў чырвоны, - жадаюць пагутарыць. Жоўты - праявяць актыўнасць. Сіні - будуць настойлівыя. Памятаеце, што прыгажосць дрэва залежыць ад вас, вашых імкненняў, старанняў і поспехаў. Давайце пачнём наш урок з усмешкі. Павітаем госцяў усмешкай. Усміхнёмся, адзін аднаму і пажадаем добрага настрою і поспеху ў працы.
2. Матывацыя. Мэтапакладанне Эпіграф «Ёсць важныя дзве часткі, з якіх складаецца жыццё, яе глыбокі сэнс і прыгажосць – чалавек і прырода». Якуб Колас. Пытанні: – Як вы разумееце дадзенае выказванне? – Як злучаны паміж сабой гэтыя часткі – чалавек і прырода? – Якая навука вывучае прыроду? – А цяпер вызначым раздзелы біялогіі і праверым – вашу ўважліваць . Знайдзіце малюначак з нумарам 4, 2, 3, 1; 3, 1, 2, 4 – Што намалявана на малюначках? (царствы прыроды) – Сёння на экскурсію мы адправімся толькі ў адно царстваў, а ў якое – вам трэба вызначыць Вучні вызначаюць тэму ўрока “Расліна – жывы арганізм” – А ці з’яўляецца адзіным цэлым раслінны арганізм? Сёння на ўроку нам неабходна будзе гэта даказаць. Вучні запісваюць тэму ў сшыткі. 3. Вывучэнне новай тэмы: – Як называецца раздзел біялогіі, які вывучае расліны? Батаніка Правільна, БАТАНІКА (ад грэч. словы ботане - "расліна"). Пачатак навуковага вывучэння раслін паклаў старажытнагрэцкі вучоны Тэафраст. Ён стварыў першую сістэму батанічных паняццяў. Таму ў гісторыі біялогіі яго завуць "бацькам батанікі". Як сапраўдныя батанікі паспрабуйце адказаць на некаторыя пытанні – Назавіце вядомыя вам расліны – Паглядзіце на экран, што агульнага ў гэтых раслін? – Як адным словам назваць ліст, корань, сцябло? Органы – Што такое “орган” запішыце ў свае сшыткі? Работа з падручнікам. Складанне схемы “Органы расліны” Органы расліны
– А які з органаў самы важны? Я прапаную сумесна разыграць сцэнку, а я вам дапамагу ў ролі аўтара. Сцэнка «Спрэчка органаў расліны» Заспрачаліся неяк органы расліны: хто з іх самы галоўны. – Я тут самы галоўны! Я ўмацоўваю расліну ў глебе, я задавальняю яе вадой і кармлю мінеральнымі солямі. Ды што расліну – я і людзей, і жывёл кармлю. Ды яшчэ і лячу часам. Бывае, майстры такую прыгажосць з мяне робяць, што і на міжнародныя выставы трапляю! Адно тое, што я першым з насення з'яўляюся, кажа пра маю важнасць! Часам я так змяняюся, што трэба быць вельмі ўважлівым і дапытлівым, каб мяне пазнаць. Завуць мяне таксама па–рознаму: карняплоды, каранёвыя клубні. Я самы важны сярод вас! Абурылася лісце: «Падумаеш! Ты, корань, жывеш у цемры, ды яшчэ і за наш рахунак! Гэта мы, лісце, рыхтуем расліне пажыўныя рэчывы, умела, выкарыстоўваючы сонечную энергію! Гэта мы падказваем людзям, калі расліну трэба паліць, падкарміць. А пажыўныя рэчывы лісця кормяць, лечаць і жывёл, і людзей. Ды і дыхаецца побач з намі лёгка». – Дазвольце! – уступіла у гутарку сцябло. А хто трымае лісце? кветкі? плады? Хто пастаўляе пажыўныя рэчывы ад кораня да іншых частак расліны і наадварот ад лісця да кораня? – Сябры! Не трэба так крычаць. Бясспрэчна самая важная – гэта Я! – сказала кветка. Таму што я ўтвару, плады і насенне, што б расліна магла размнажацца. А акрамя таго я самая прыгожая з Вас… – Цікава… – уступіла у спрэчку насенне. Ды калі б не я, усе расліны перавяліся б, не змаглі размнажацца. Акрамя гэтага, без мяне жывёлы і людзі памерлі б ад голаду, таму што я галоўная крыніца харчавання. Распачатая спрэчка паміж часткамі расліны працягвалася б і да сённяшняга дня , калі б своечасова не ўмяшаўся ў гутарку чалавек . Як вы думаеце , што сказаў чалавек кораню , сцяблу , лістам і кветцы? « Усё вы важныя і неабходны раслінам: і корань, і лісце, і сцябло, і кветкі, і плады. Бо ўсё вы часткі аднаго арганізма». Заданне: суаднесці пэўны орган з выконваемымі функцыямі
Загадка: Адзін у зямлі капаецца , Другі ў святле купаецца, І хоць яны сябры – Мяняцца нельга ім.
– Пра якіх сяброў ідзе размова? (пра органы раслін : корань і лісце). – Чаму яны сябры ? ( таму што яны злучаны адзін з адным). – Які орган дапамагае ім сябраваць , падтрымліваць іх узаемасувязь ?(сцябло ). – Можна сказаць , што гэтыя органы ўзаемазвязаныя адзін з адным ? (так ). – Так , корань , сцябло , лісце , кветкі і плады ўтвораць адзіны арганізм. Значыць арганізм расліны – адзінае цэлае? – Як называецца працэс на малюнку? фотасінтэз – А якія адносіны да расліны мае фотасінтэз? На ўроку біялогіі вучань атрымаў заданне ў выглядзе малюнка, але ўсе запісы зроблены на англійскай мове. Дапамажыце яму разабрацца і адказаць на пытанні – За кошт якой энэргіі ажыццяўляецца фотасінтэз? – А як мы называем групу арганізмаў, якія выкарыстоўваюць для харчавання энергію сонечнага святла? Аўтатрофы – Якія рэчывы ўдзельнічаюць у фотасінтэзе? Як яны паступаюць у расліну? – Якія рэчывы ўтвараюцца ў выніку фотасінтэза? – У якіх арганоідах клеткі адбываецца фотасінтэз? – Паглядзіце на слайд і падумайце, а ці ўсе клеткі расліны маюць хларапласты? І так і не, чаму? Справа ў тым што хларапласты гэта адна з разнавіднасцей пластыдаў якія могуці пераходзіць адін ў аднаго. Давайце з гэтым разбяромся. Пластыды ўмоўна дзеляць на 3 групы, якія адрозніваюцца паміж сабой назвай, колерам, функцыямі Пластыды
– Адну са структур расліннай клеткі мы ўспомлі, гэта хларапласты, а якія яшчэ існуюць клетачныя структуры ў расліннай клетцы? Заданне: паказаць на табліцы або пабудаваць схему “Раслінная клетка пры дапамозе магнітаў. Заданне: суаднясці функцыю і арганоід
– А колькі патрбна клетак, каб утварыць расліну? – Знайдзіце азначэнне тэрміна “расліны” ў падручніку і запішыце яго ў сшыткі. Вучань чытае паняцце – Вось мы ўжо маем цэласнае ўяўленне аб будове расліны, а як даказаць што яна жывая? Трэба ўспомніць чым адрозніваецца жывы арганізм ад нежывоа. Жывыя арганізмы харчуюцца, дыхаюць, выдзяляюць непатрэбныя рэчывы, размнажаюцца, растуць, развіваюцца, рэагуюць на змяненні ў навакольным асяроддзі. Усе гэтыя прыметы характэрны і для раслін. Таму расліны — жывыя арганізмы.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
|