Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Казка «Як курачка пеўнiка ратавала»



 

Конспект урока по предмету «белорусский язык»

проведенного студенткой 521 группы

института инклюзивного образования БГПУ

21.02.2017 в государственном учреждении

образования «Средняя школа №»

 

 

Тэма ўрока: Беларуская народная казка"Як курачка пеўнiка ратавала"

Тып урока: урок – гульня.

Мэты: працягваць вучыць дзяцей слухаць i разумець беларускую мову;

    узбагачаць слоўнiкавы запас, развiваць навыкi звязнай мовы вучняў;

    выхоўваць пачуццё ўзаемавыручкi, дапамогi, любовi да роднай мовы.

 

Ход урока

 

1. Арганiзацыйны момант

Гукавая размiнка пад цiхую музыку, настаўнiк называе жывёлу, а дзецi - тыя гукi, якiя выдае гэтая жывёла.


Карова – "Му – му – му”,

кот – “мяў – мяў – мяў”;

гусак – “га – га – га”;

куры – “ко – ко – ко”


На дошцы вывешаюцца малюнкi.

 

2. Новая тэма

а) - Аб кiм iдзе размова ў гэтай загадцы?

"Не яздок, а са шпорамi, не вартаўнiк, а ўсiх будзiць" (Певень)

 - - Якiя гукi вымаўляе наш пеўнiк?

 - Вось сёння на ўроку мы i паслухаем казку пра пеўнiка. З пеунiкам аднойчы здарылася бяда.

 - Як вы думаеце, хто мог выратаваць пеўнiка? (Курачка).

 - Казка так i называецца "Як курачка пеўнiка ратавала".

 

б) слоўнiкавая работа.

Частаваў – угощал,         ратаваць – спасать,       заспяваў – запел.

 

б) чытанне казкi

 

3. Аналiз твора

 - Што знайшоў пеўнiк?

 - I да якога вынiку ён прыйшоў?

 - Што з гэтага выйшла?

- Цi добра ён зрабiў?

 - Што пагражала пеўнiку?  

 - Хто першым прыйшоў яму на дапамогу?

 - Да каго першага пабегла курачка?  

 - Чаму ёй адмовiла карова?

- Хто быў наступным?

- Ці дапамаглі яны курачцы?

- Чаму курачцы спатрэбілася бегчы да пекара?

- Чаго ў яго не было?

Што зрабіла курачка?

- Што адбылося далей?

 

Фiзкультхвiлiнка. Мы на двор гуляць пайшлi (шаг на месцы) – 1, 2, 3, 4.

Куранятак мы знайшлi (нахiлы улева, управа) - 1, 2, 3, 4.

Куркi зярняткi дзяўбуць (нахiл ўперад) - 1, 2, 3, 4.

А затым вадзiчку п"юць (галаву ўгору)_ - 1, 2, 3, 4.

 

4. Работа з падручнiкам

 - Разгледзьце малюнкi, вызначце, што за чым iдзе.

 

5. Замацаванне

 - Як вы лiчыце, цi добрай сяброўкай была курачка? Адкуль гэта бачна?

 - Цi хацелi б вы мець такого сябра?

 - Цi маглi бы вы прыйсцi на дапамогу ў цяжкую хвiлiну?

 

Гульня "Так, не так".

 - Калi вы згодны – пляскаеце ў далонi, калi не згодны – мачыце.

а) Сябар згубiў ручку, яму няма чым пiсаць, а ў вас дзве. Дам? Не дам?

б) Сусед па парце разбiў калена: я дапамагу яму? Цi не дапамагу?

в) Знаёмы хлопчык малюе на сценах пад’езда – я яму дапамагу. Цi не?

г) Хлопчык з рагаткi страляе ў птушак. Я буду так рабiць? Я не буду так рабiць?

 

6. Падвядзенне вынікаў ўрока

- Як вы лічыце, што карысна было для вас?

- Ці з ўсім вы згодны?

- Вашы пажаданні.

- Дзякуй за працу!

 

 

Казка «Як курачка пеўнiка ратавала»

 

Жылi-былi курачка i пеўнiк. Курачка яйкi несла, а пеўнiк зярняткi здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкi зярняткi i клiча курачку:

- Ко-ко-ко, Чубатака, знайшоў зярнятка!

Вось аднойчы выграб пеўнiк вялiкую бобiнку.

«Ну, думае, гэтага зярняцi курачцы не праглынуць, з’ем хiба сам».

Праглынуў – ды i падавiўся.

    Павалiўся пеўнiк, ногi задраў iне дыхае.

    Падбегла да яго курачка:

- Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш i не дыхаеш?

- Ой, - стогне пеўнiк, - бобiнкай падавiўся…

- Як жа цябе ратаваць, Пеця? – пытаецца курачка.

- Трэба, - шэпча пеўнiк, - масла дастаць, горла змазаць.

- А дзе яго дастаць?

- У каровы.

Пабегла курачка да каровы.

- Карова, карова, дай масла!

- Нашто табе масла?

- Пеўнiк ляжыць i не дыхае: бобiнкай падавiўся.

- Добра, - кажа карова, - дам табе масла. Але схадзi спярша да касцоў,

папрасi сена.

Прыйшла курачка да касцоў:

- Касцы, касцы, дайце сена!

- Нашто табе сена?

- Сена – карове. Карова дасць масла. Масла – пеўнiку, бо пеўнiк ляжыць

 i не дыхае: бобiнкай падавiўся.

    Касцы кажуць:

- Схадзi да пекара, папрасi пiрагоў. Пiрагi мы з’ядзiм, тады i сена

 накосiм.

Прыйшла курачка да пекара:

- Пекар, пекар, дай пiрагоў!

- Навошта табе пiрагi?

- Пiрагi – касцам. Касцы накосяць сена. Сена – карове. Карова дасць

 масла. Масла – пеўнiку, бо пеўнiк ляжыць i не дыхае.

Пекар кажа:

- Збегай у лес, прынясi дроў, каб было чым распалiць печ, пiрагi пячы.

Пабегла курачка ў лес i прынесла дроў.

Пекар напёк пiрагоў.

Занесла курачка пiрагi касцам. Касцы з’елi пiрагi i накасiлi сена.

Прынесла курачка сена карове.

Карова з’ела сена i дала масла.

Пеўнiк змазаў горла маслам i праглынуў бобiнку.

Праглынуў i весела заспяваў:

-Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка – маладзец!

Тут i казцы канец.

Самоанализ урока по предмету «белорусский язык»,

проведенного студенткой  группы

 института инклюзивного образования БГПУ им. М. Танка

с учащимися 5 класса

21.02.2017 в государственном учреждении образования

«Средняя школа №»

 

     Урок по теме «Як курачка пеўніка ратавала» (комбинированный) проводился в 5 классе, соответствовал этапу работы, отмеченному в календарно-тематическом планировании.

      Структура урока отвечала его типу, этапы были взаимосвязаны, выстроены логически. Время использовалось рационально, темп ведения урока варьировался. Наблюдалась согласованность фактического хода урока запланированному.

      Задачи сформулированы верно, адекватны теме урока и его содержанию, реализовывались на всех этапах урока.

       Организационный момент урока был направлен на проверку готовности учащихся, психологический настрой на работу.

       Этап проверки домашнего задания был упущен.

       При объяснении темы урока материал излагался научно, логически и последовательно. Использовались рациональные методы и приемы обучения (словесные, наглядные, практические), которые соответствовали задачам урока, индивидуальным особенностям учащихся. Наглядный материал был представлен предметными картинками. Проводилась работа над текстом: разбор непонятных слов, определение темы главной мысли произведение. Шла работа над правильностью, осознанностью, выразительностью чтения. Также отдельно велась работа с иллюстративным материалом. В ходе урока детям оказывалась дозированная индивидуальная помощь.

       Самостоятельное выразительное чтение по ролям и ответы на вопросы по тексту показали, что учащиеся материал усвоили.

       В ходе всего урока учащиеся проявляли заинтересованность, активно включались в процесс чтения. Присутствовал благоприятный эмоциональный настрой. Велась постоянная работа по активизации внимания учащихся.

Таким образом, урок проведен хорошо, интересно и результативно, использовались рациональные методы и приемы, которые соответствовали индивидуальным особенностям учащихся. Урок был динамичным, все этапы были продуманы. Задачи урока достигнуты в полном объеме. В последующей работе следует не упускать этап проверки и сообщения домашнего задания.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.