Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Пытанні да экзамену. Сучасная беларуская мова: Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія (іменныя часціны мовы)”)



Пытанні да экзамену

(“Сучасная беларуская мова: Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія (іменныя часціны мовы)”)

1. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы марфемікі, яе сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2. Марфема як мінімальная значымая частка слова. Месца марфемы ў сістэме адзінак розных узроўняў мовы: фанема і марфема, склад і марфема, слова і марфема, словазлучэнне і марфема, сказ і марфема.

3. Паняцце морфа. Аламорфы, варыянты і субморфы.

4. Афіксальныя марфемы, іх віды і асаблівасці.

5. Каранёвыя марфемы і іх асаблівасці. Свабодныя і звязаныя карані.

6. Прэфіксы як службовыя марфемы, іх функцыі.

7. Суфіксы як службовыя марфемы, іх функцыі.

8. Постфіксы, іх функцыі і значэнне. Сістэма постфіксальных марфем у беларускай мове.

9. Флексіі (канчаткі) і конфіксы (цыркумфіксы), іх функцыі.

10. Унікальныя часткі слоў. Асемантычныя часткі слоў.

11. Марфемы пераходнага тыпу (афіксоіды), іх разнавіднасці.

12. Нулявыя марфемы, сістэма нулявых марфем у беларускай мове і іх значэнні.

13. Паняцце асновы слова і словаформы. Суплетыўныя асновы.

14. Члянімыя і нечлянімыя, вытворныя і невытворныя асновы.

15. Сістэмна-семантычныя адносіны марфем (мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, антанімія).

16. Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем у беларускай мове.

17. Марфемны аналіз слова, яго спецыфіка і задачы. Адрозненне марфемнага аналізу слова ад словаўтваральнага.

18. Марфаналагічныя працэсы на марфемным стыку. Усячэнне і нарашчэнне асноў. Накладанне (гаплалогія, сумяшчэнне морфаў).

19. Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дыфузія, дэкарэляцыя). Тлумачэнне гістарычных змен пры марфемным і этымалагічным аналізе слоў.

20. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы словаўтварэння, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

21. Асноўныя паняцці словаўтварэння (словаўтваральная пара, ланцужок, тып, мадэль, гняздо, парадыгма).

22. Спосабы ўтварэння слоў і іх класіфікацыя ў мове.

23. Дыяхронныя спосабы словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны.

24. Разнавіднасці афіксальнага словаўтварэння (прэфіксальнае, суфіксальнае, постфіксальнае).

25. Нульсуфіксальнае словаўтварэнне, яго сутнасць і месца ў сістэме сінхроннага словаўтварэння.

26. Камбінаваныя спосабы афіксальнага словаўтварэння.

27. Аснова- і словаскладанне ў беларускай мове.

28. Абрэвіяцыя як разнавіднасць складання. Структурныя тыпы абрэвіятур.

29. Віды словаўтварэння пры пераходзе слоў з адной часціны мовы ў другую.

30. Асноўныя спосабы і асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў у беларускай мове. Мадыфікацыйныя, транспазіцыйныя і мутацыйныя значэнні вытворных назоўнікаў.

31. Асноўныя спосабы і асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў у беларускай мове. Мадыфікацыйныя, транспазіцыйныя і мутацыйныя значэнні вытворных прыметнікаў.

32. Асаблівасці словаўтварэння лічэбнікаў і займеннікаў у беларускай мове.

33. Асноўныя спосабы і асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў у беларускай мове. Мадыфікацыйныя, транспазіцыйныя і мутацыйныя значэнні вытворных дзеясловаў.

34. Асноўныя спосабы і асаблівасці словаўтварэння прыслоўяў у беларускай мове. Мадыфікацыйныя, транспазіцыйныя і мутацыйныя значэнні вытворных прыслоўяў.

35. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка.

36. Назоўнік як часціна мовы: сэнсава-граматычная характарыстыка, адметнасць ужывання ў маўленні.

37. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Асаблівасці значэння і граматычных характарыстык.

38. Катэгорыя адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці назоўніка.

39. Катэгорыя роду назоўніка. Назоўнікі агульнага роду. Род нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур.

40. Катэгорыя ліку назоўніка. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

41. Катэгорыя склону назоўніка ў сучаснай беларускай мове. Пытанне аб значэннях склонавых формаў у лінгвістычнай літаратуры. Роля прыназоўнікаў у выражэнні склонавых значэнняў.

42. Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага скланення. Асаблівасці склонавых канчаткаў.

43. Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі другога скланення. Асаблівасці склонавых канчаткаў.

44. Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі трэцяга скланення. Асаблівасці склонавых канчаткаў.

45. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

46. Назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення. Назоўнікі змешанага тыпу скланення.

47. Скланенне назоўнікаў множнага ліку. Праблемы кадыфікацыі склонавых канчаткаў назоўнікаў у беларускай мове.

48. Прыметнік як часціна мовы: сэнсава-граматычная характарыстыка, адметнасць ужывання ў маўленні.

49. Лексіка-гараматычныя разрады прыметнікаў (якасныя, адносныя і прыналежныя), іх значэнне і граматычныя формы. Прыметнікі са значэннем ацэнкі і меры якасці.

50. Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў, адметнасць ужывання. Сцягнутыя формы прыметнікаў.

51. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне.

52. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

53. Лічэбнік як часціна мовы. Семантыка-камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці.

54. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структуры.

55. Асаблівасці спалучальнасці і сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў розных разрадаў з назоўнікамі.

56. Скланенне колькасных лічэбнікаў. Асаблівасці скланення складаных і састаўных колькасных лічэбнікаў.

57. Пытанне аб парадкавых лічэбніках. Іх утварэнне і скланенне.

58. Адметнасць займенніка як часціны мовы, яго роля ў лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Суадноснасць займеннікаў з іншымі часцінамі мовы.

59. Разрады займеннікаў паводле значэння.

60. Скланенне займеннікаў розных разрадаў.

 

Падрыхтавала

к.ф.н., дацэнт                                                                             З.У. Шведава



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.