Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





А15. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку ў сказах не пастаўлены): «П, – а, – п».



 

Кантрольная тэставая работа, 9 клас

Варыянт 1

Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх галосная літара абазначае два гукі:

1) мая         3) пеўнік    5) пяцярня

2) здароўе  4) язмін

А2.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:

1)  літ_ратура 3) ц_рымонія                 5) ябл_к

2) вет_ран 4) г_рады

А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў:

1)  а_л                                                  3) во_к     5) раманы _ладзіміра Караткевіча

2)  магістры-_мельцы                             4) аквары_м

А4. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) (на)памяць     3) (у)шчыльную               5) (на)сцеж

2) (у)адкрытую              4) (па)чалавечы

А5. У якіх словазлучэннях дапушчаны граматычныя памылкі?

1) высокая дзвер                              3) падзякаваць мяне 5) смяяцца над Марынай

2) думаць пра шчасце                4) збірацца ў ягады

А6. Адзначце нумары складаных сказаў.

1) I неба было ўжо не лагоднае, не асмужана-гарачае, а халаднаватае і нядобрае, і, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ці надзець паліто.

2) Неспакойна шуміць вецер над лесам, і надрыўна галосіць на апусцелым полі, і гудзе-вые ў голым вецці рабін, параскіданых сям-там на пажаўцелых узмежках.

3) Звінеў, то апускаючыся, то падымаючыся ўгору жаўрук.

4) То мільганула палянка, то падступіў аж да самай дарогі бор.

5) Дзесьці праспявае чорная жаўна, ёй адгукнецца дрозд, дробна застукае аб сухое дрэва дзяцел, рэзка зашамаціць у голлі разбуджаная сава.

А7. Адзначце злучнікі, якія могуць з’яўляцца сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа:

1) што;                2) або;         3) каб;       4) то — то;            5) затое.

А8. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1) Не надта вялікі калгас “Слабада”_ ды дружна працуе яго грамада.

2) Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы_ і яшчэ вышэй падаліся хвойкі і елкі.

3) Сонца_ і блакіт неба.

4) То цёпла_ то холадна.

5) Хай спяваюць жанчыны_ і гучыць вясёлы дзіцячы смех.

А9. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі.

1) Пытанні што паўставалі перада мной штодзень, штохвіліны патрабавалі адказу.

2) Памяць чалавека падобна на скарбніцу ў якой можа захавацца толькі тое што здольна вытрымаць буры часу і не страціць сваёй цікавасці.

3) Каб млын спраўна працаваў млынар, паўсюдна лічылася, павінен быў перыядычна прыносіць нячыстай сіле якая знаходзілася побач ахвяраванні: лусту хлеба, зерне ці муку, парася, кавалак сала.

4) Першае што Вольга помніла ў жыцці - гэта певень які ледзь не збіў яе з ног калі яна карміла курэй.

5) Тое што запазычвае чалавек у іншых будзе пераўтворана і перапраўлена ім самім каб стаць яго ўласным меркаваннем.

А10. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак:

1. Ведаў дзед: варта каму-небудзь не ўтрымаць слязу, усхліпнуць – не вытрымаюць і астатнія.

2. Адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя прагаліны зачарнеліся на палях, і лазнякі страцілі сваю празрыстасць.

3. Вось звер усплыў, але тут жа прагучаў стрэл – морж знік з вачэй.

4. Глушэц такуе на досвітку, калі вакол цёмна, калі лес ячшэ не абудзіўся.

5. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць гэты вяснушкаваты, кірпаты хлопец.

А11. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Сонца ціха скацілася з горкі _ месяц белы таемна свеціць

2) Адмовішся пісаць _ загінеш як мастак.

3) Я ведаў здаўна _ кветкі без чалавечай ласкі расці не будуць.

4) Я выйшаў на ганак і аж зажмурыўся _ у вочы балюча ўдарыла ранішняе святло.

5) Ісці было цяжка _ спад быў круты, калючы гушчар раніў рукі.

А12. Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Гэта сапраўды былі песні, якія спявалі калісьці яго маці, цёткі і суседкі, і гучалі яны зусім так, калі ён іх чуў у далёкія гады маленства і юнацтва ў роднай палескай вёсцы.

1) [...,(якія...), ...], (...).

2) [...], (якія...), і [...], (калі...).

3) [...], (якія...), і (...), (калі...).

4) [...], (якія...), і [...].

5) [...], (якія...), (калі...).

А13. Адзначце нумары сказаў, будова якіх адпавядае схеме:

[..., (злучнік…),  ].

1) Я знайшоў гняздо турлачак (так называюць у нас дзікіх галубоў) зусім выпадкова.

2) У шаравата-ружовым небе застылі, як прыліплі там, белыя касмылінкі воблакаў.

3) Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, і шыбаваў напрасткі.

4) Пра тое, як узнік горад, захавалася паданне.

5) Я крочу лясной сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне, з дзіцячым піскам летаюць перада мною камары.

А14. Колькі знакаў прыпынку і якіх павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

Янковіч адчуў што гэта незавершаная сюіта ў бліжэйшы час не спатрэбіцца ў ягонай душы браў пачатак новы твор паэма пра Дзядкоўскага твор у якім хацелася паказаць не толькі духоўную постаць і лёс кампазітара а і яго супярэчлівы характар.

1) 1 двукроп’е, 6 косак                 2) 1 двукроп’е, 1 працяжнік, 6 косак

3) 1 працяжнік, 5 косак              4) 1 двукроп’е, 1 працяжнік, 4 коскі

5) 1 двукроп’е, 1 працяжнік, 3 коскі

А15. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку ў сказах не пастаўлены): «П, – а, – п».

1) Вугор на самай справе перапытала ў мяне сястра любіць гарох

2) Добры сняжок як кажуць на добры ўраджай

3) Што мне свет вялікі без маленькай вѐсачкі роднай прагучалі са сцэны вельмі сугучныя маім думкам словы

4) Дзеці сказаў настаўнік складаюць трэцюю частку насельніцтва Зямлі

5) Пад ляжачы камень прамовіў тата вада не цячэ

Частка В

В1. Запішыце стыль, для якога характэрны такія жанры, як рэпартаж, нататкі, рэклама.

В2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем.

А. Напускаць туману.                    1. Уводзіць у зман.

Б. Насіць маску.                             2. Уважліва прыслухоўвацца, насцярожвацца.

В. Настаўляць вушы.                     3. Прытварацца, прыкідвацца кім-небудзь ці якім-небудзь.

Г. Паварочвацца тварам.               4. Уносіць няпэўнасць, заблытваць каго-небудзь.

                                                         5. Праяўляць цікавасць, увагу да каго-небудзь.

В3. Запішыце слова рака ў давальным склоне адзіночнага ліку.

В4. Ад назоўніка настаўнік утварыце прыметнік з дапамогай суфікса -ск-.

В5. Вызначце спосаб утварэння прыведзеных слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А.Разгляд. Б.Адобрыць. В.Засяроджанасць. Г.Прафкам. 1.Абрэвіяцыя. 2.Прыставачны. 3.Прыставачна-суфіксальны. 4.Суфіксальны. 5.Бяссуфіксны.

Адказы

А1. 1,2,4

А2. 1,4

А3. 2,3

А.4. 3,5

А5. 1, 3, 5

А6. 1,4,5

А7. 2,4,5

А8. 1, 4

А9. 3, 5

А10. 2,3,5

А11. 3,4,5

А12. 3

А13. 3, 4

А14. 3

А15. 4,5

 

В1. публіцыстычны

В2. А4Б3В2Г5

В3. рацэ

В4. настаўніцкі

В5. А5Б3В4Г1



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.