Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Справаздача. аб дыялекталагічнай практыцы. студэнткі 2 курса завочнага факультэта. групы БФСЗ – 21. Шчарбатай Ангеліны



Справаздача

аб дыялекталагічнай практыцы

студэнткі 2 курса завочнага факультэта

спец. “Беларуская філалогія”

групы БФСЗ – 21

Шчарбатай Ангеліны

 

Шчарбатая Ангеліна – студэнтка другога курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, з 29.06.2020 па 11.07.2013 праходзілі дыялекталагічную практыку. Мы знаходзілася на практыцы ў Лельчыцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці.

Намі было сабрана 179 фальклорных адзінак, сярод якіх 43 адзінкі каляндарна-абрадавага фальклору (святы, прысвяткі, звычаі), 47 – сямейна-абрадавага фальклору, 89 – пазаабрадавага фальклору.

У каляндарна-абрадавай лексіцы мы вылучылі такія святы, як Каляды, Купалле, Юр’я, Спас, Тройца, Вялікдзень, Масленіца і г.д. Сямейна-абрадавая лексіка складаецца з паэзіі вясельнага абраду, радзінна-хрэсьбіннай і пахавальнай абраднасці. Таксама намі былі сабраны прыкметы і павер’і, замовы, назвы страў і напояў і інш.

Пры афармленні сабранага матэрыялу мы ўлічвалі асаблівасці мясцовых гаворак, сучасныя навуковыя патрабаванні дапашпартызацыі, класіфікацыю сабраных тэкстаў адносна жанравых і рэгіянальных прынцыпаў.

Усе запісы адрозніваюцца. Яны напоўнены пэўным каларытам мясцовасці, пэўным дыялектам, спосабам і асаблівасцямі правядзення абрадаў і звычаяў.

Жыхары вёсак плённа і сумленна працавалі разам са студэнтамі (з намі). Яны з радасцю вярталіся ў сваё мінулае, на шмат гадоў назад і распавядалі нам пра сваё фальклорнае жыццё.

 Ад практыкі ў нас засталіся добрыя ўражанні. За час, які мы правялі на дыялекталагічнай практыцы, культурная спадчына Беларусі папоўнілася новымі карыснымі звесткамі пра жыццё беларускага народа. Мы спадзяёмся, што наша штодзённая праца на практыцы, наш сабраны на ёй матэрыял дапаможа зразумець агульнабеларускую аснову традыцый беларусаў, а таксама дапаможа ўбачыць іх рэгіянальна-лакальнае багацце. На канкрэтных прыкладах мы паказалі, як агульнаэтнічная традыцыя фарміруецца на глебе мясцовых асаблівасцей.

 

 

Студэнтка групы БФСЗ-21              подпіс          Прозвішча, імя, імя па бацьку



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.