Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Парадак арганізацыі і правядзення



Парадак арганізацыі і правядзення

абласнога форуму маладых паэтаў Міншчыны

«Слова Купалы да творчасці кліча»

 

1. Дадзены парадак вызначае ўмовы арганізацыі і правядзення
абласнога форуму маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча» (далей – форум) у 2020 г.

2. Форум адбудзецца 30 мая 2020 г. у Лагойскім раёне.

3. Мэтамі форуму з’яўляюцца:

развіццё і падтрымка літаратурных здольнасцей таленавітай моладзі;

стымулявання творчай самарэалізацыі асобы маладога чалавека; 

адкрыццё новых паэтычных імёнаў;

папулярызацыя творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў.

4. Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

5. Мерапрыемствы форуму праходзяць на базе філіяла «Акопы» ўстановы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы».

6. Для кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем форуму ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт), які фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатараў форуму, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні форуму.

Члены аргкамітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.

7. Аргкамітэт:

7.1. разглядае і зацвярджае:

праграму форуму;

спіс удзельнікаў форуму;

склад журы, якое фарміруецца з ліку беларускіх паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

план мерапрыемстваў па арганізацыі і і правядзенні форуму;

 

 

7.2. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі форуму;

7.3. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленнымі суб’ектамі культурнай дзейнасці па пытаннях арганізацыі, правядзення форуму і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

7.4. вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе арганізацыі
і правядзення форуму.

8. Праграма форуму ўключае:

творчы семінар маладых паэтаў;

свята паэзіі.

9. Удзельнікамі форуму з’яўляюцца прадстаўнікі здольнай да літаратурнай творчасці моладзі ва ўзросце ад 18 да 31 года.

10. Да ўдзелу ў форуме неабхода ў тэрмін да 1 мая 2020 г. накіраваць у аргкамітэт на электронны адрас: pushkinlib@tut.by альбо па пошце: 220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4, наступныя матэрыялы:

заяўку на ўдзел у форуме з указаннем прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку, узросту, месца вучобы альбо працы, нумароў кантактных тэлефонаў, электроннага альбо паштовага адраса;

вершы на вольную тэму;

фатаграфію ў лічбавым фармаце.

11. Журы да 15 мая 2020 г. праводзіць адбор дасланых конкурсных работ з мэтай вызначэння найбольш здольных пачаткоўцаў да наступнага ўдзелу ў форуме. Лепшыя работы ўдзельнікаў форуму будуць апублікаваны ў зборніку «Слова Купалы да творчасці кліча».

12. За ўдзел у форуме ўсе ўдзельнікі атрымліваюць зборнік «Слова Купалы да творчасці кліча» і сувеніры.

13. Крыніцы фінансавання форуму: сродкі, прадугледжаныя
ў абласным бюджэце  на правядзенне культурных мерапрыемстваў, іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.