Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ПАЛАЖЭННЕ. аб парадку арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў друкаваных СМІ “СЛУЖУ КУЛЬТУРЫ”, прысвечанага Году народнага адзінства



ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў друкаваных СМІ “СЛУЖУ КУЛЬТУРЫ”, прысвечанага Году народнага адзінства

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў друкаваных сродках масавай інфармацыі (СМІ) “Служу культуры” (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу і сацыяльнай значнасці прафесіі работніка культуры; выяўлення і падтрымкі работнікаў, якія ўнеслі важкі ўклад у захаванне і развіццё культуры Віцебшчыны; садзейнічання прафесійнаму росту спецыялістаў, рэалізацыі іх творчых здольнасцяў; умацаванню сямейных адносін праз сумесную працу; узаемадзеяння і супрацоўніцтва работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу са сродкамі масавай інфармацыі.

3. Конкурс мае статус абласнога.

4. Конкурс праводзіцца са студзеня 2021 года да 25 снежня 2021 года.

5. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў студзені 2022 года.

6. Арганізатарамі конкурсу выступаюць: ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

7. Арганізатары конкурсу зацвярджаюць парадак яго арганізацыі і правядзення, каштарыс выдаткаў; вырашаюць іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.

8. Умовы і парадак правядзення:

8.1. У конкурсе прымаюць удзел работнікі ўстаноў культуры клубнага тыпу ва ўзросце ад 18 гадоў незалежна ад займаемай пасады, якія павінны падрыхтаваць паўнавартасны матэрыял (эсэ, аповяд, нарыс і г.д.) для публікацыі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі (раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах) пра творчага работніка (работнікаў) устаноў культуры (матэрыял можа змяшчаць інфармацыю як пра працуючых работнікаў, так і пра ветэранаў працы сферы культуры, сямейныя дынастыі, творчыя калектывы і г.д.).

8.2. Аўтарскія правы прадстаўленых на конкурс матэрыялаў належаць выключна канкурсантам.

8.3. Матэрыялы павінны быць апублікаваны ў друкаваных сродках масавай інфармацыі да 25 снежня 2021 года.

8.4. Ад аднаго канкурсанта можа быць прадстаўлена 1-3 матэрыялы.

8.5. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін да 13 студзеня 2022 года даслаць у ДУ “Віцебскі АМЦНТ” па адрасе: 210026, г.Віцебск, вул.Леніна, 35а: заяўку з подпісам і пячаткай (згодна дадатка),матэрыял-арыгінал, якасную ксеракопію ці скан надрукаваных матэрыялаў(з паметкай ‟На конкурс ‟Служу культуры”).

8.6. Прадстаўленыя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

9.Для адзнакі конкурсных матэрыялаў і вызначэння пераможцаў ствараецца журы з ліку спецыялістаў ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з прыцягненнем прадстаўнікоў СМІ, якое ацэньвае матэрыялы па наступных крытэрыях:

– інфармацыйная насычанасць матэрыяла;

– аўтарскі стыль і форма напісання;

– арыгінальнасць падачы;

– раскрыццё заяўленай тэмы;

         –адпаведнасць конкурсных работ патрабаванням дадзенага палажэння.

10.Лепшым будзе лічыцца матэрыял, які выкананы з улікам усіх запатрабаванных крытэрыяў ці большасці з іх.

  11.Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца кожным членам журы. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не належыць.

12.Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы (лаўрэаты І, ІІ і ІІІ ступеняў).

      13.Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і сувенірамі, астатнія ўдзельнікі – спецыяльнымі дыпломамі на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама або на Савеце дырэктароў (люты)

14.Журы мае права не прысуджаць тое ці іншае месца, а таксама па выніках конкурсу заявіць іншае (дзяліць прызавыя месцы паміж удзельнікамі, прысуджаць спецыяльныя дыпломы).

 

Кантактная інфармацыя:

ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

210026, г. Віцебск, вул. Леніна, д.35А.

Тэлефоны для даведак: Уліновіч Надзея Васільеўна, намеснік дырэктара ДУ ‟Віцебскі АМЦНТ”– 8(0212)26-29-28.

Лялькіна Ала Міхайлаўна, начальнік аддзела ДУ ‟Віцебскі АМЦНТ”,8(0212)26-29-17.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.