|
|||||
ПАЛАЖЭННЕСтр 1 из 2Следующая ⇒
ПАЛАЖЭННЕ Аб раённым дыстанцыйным конкурсе “Мая Радзіма – Беларусь” АГАЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Раённы дыстанцыйны конкурс “Мая Радзіма – Беларусь” праводзіцца ў ракмках Года малой радзімы з мэтай далучэння падлеткаў і моладзі да вывучэння геаграфіі і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны. Задачамі: прабудзіць цікавасць да вывучэння роднага краю сярод вучнёўскай моладзі; фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны; паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў па геаграфіі і гісторыі Беларусі; выяўленне лепшых аматараў геагрфіі і гісторыі Беларусі.
АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Шаркаўшчынскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі” пры падтрымцы аддзела па адукацыі Шаркаўшчынскага райвыканкама.
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ У Конкурсе прымаюць удзел навучэнцы устаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна, якія могуць быць аб’яднаны ў каманды да 6 чалавек (узрост – ад 14 да 17 гадоў). Ад адной установы адукацыі могуць удзельнічаць некалькі каманд.
ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў (кожны этап з’яўялецца самастойным конкурсам): 1 этап – “Па старонкам падручніка па геаграфіі Беларусі” – 25 красавіка 2020 года (пачатак у 10.00); 2 этап – “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” – 7 мая 2020 года (пачатак у 14.00); 3 этап – “Беларусь: ад Полацка да Мінска” – 16 мая 2020 года (пачатак у 10.00) 4 этап – “Беларусь: ХХ стагоддзе” – 23 мая 2020 года (пачатак у 10.00) * магчыма, што час правядзення будзе зменены, аб чым дадткова ўсе зацікаўленныя будуць прінфармаваны. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ Неабходнымі умовамі удзелу ў Конкурсе з’яўляюцца: - заяўка ад удзельнікаў/каманды (Дадатак 1) падаецца на e-mail: rk_shr@mail.ru (на кожны этап падаюцца асобныя заяўкі, прыём заявак праводзіцца да 15.00 прадапошняга дня перад днем правядзення конкурсу);
|
|||||
|