|
|||
СХЕМА КАРОТКАГА ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧАГА АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРАСХЕМА КАРОТКАГА ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧАГА АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРА 1. Агульная характарыстыка гістарычнай абстаноўкі, у якой пісаўся твор. 2. Месца тэксту ў сістэме творчасці пісьменніка. Вызначыць, да якога перыяду творчасці аўтара ён адносіцца. 3. Звесткі з гісторыі публікацыі. Назваць дату і месца першай публікацыі твора. Вызначыць уплыў твора на свядомасць чытачоў, а таксама змены ў ацэнцы твора на працягу развіцця грамадства. 4. Тэма і фабула мастацкага твора. Прататыпная аснова тэксту. 5. Праблематыка мастацкага твора. 6. Пафас і ідэйны змест мастацкага твора. 7. Характарыстыка сістэмы вобразаў мастацкага твора. 8. Асаблівасці сюжэту мастацкага твора. 9. Кампазіцыйныя асаблівасці мастацкага твора. 10. Характарыстыка мовы мастацкага твора: словатворчыя, лексіка-сінанімічныя, кантэкстуальна-сінанімічныя, сінтаксічныя сродкі ўзбагачэння выразнасці маўлення. 11. Калі тэкст вершаваны, вызначыць да якой сістэмы вершаскладання ён адносіцца, назваць памер, асаблівасці анакрузы, клаўзулы, рыфмы і рыфмоўкі. 12. Жанр мастацкага твора. 13. Вызначыць, у межах якога літаратурнага напрамку быў створаны мастацкі твор, а таксама якім мастацкім метадам пераважна карыстаўся пісьменнік пры стварэнні тэксту. 14. Асабістыя адносіны да твора. 15. Месца твора ў гісторыі нацыянальнай і сусветнай культуры.
Для пацвярджэння пэўных вывадаў абавязкова прыводзяцца прыклады-цытаты з мастацкага твора. СХЕМА КАРОТКАЙ ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧАЙ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ ПІСЬМЕННІКА 1. Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, у які працаваў (працуе) пісьменнік. 2. Кароткія звесткі біяграфічнага характару пра пісьменніка. 3. Характарыстыка творчасці пісьменніка: пачатак літаратурнай дзейнасці; этапы літаратурнай дзейнасці; мастацкія асаблівасці некаторых твораў. 4. Пісьменнік і грамадства: грамадзянская пазіцыя пісьменніка; узаемаўплыў творчасці пісьменніка і грамадска-палітычна абстаноўкі, грамадскай свядомасці народа. Вызначце, ці адбываліся змены ў ацэнцы твораў пісьменніка ў сувязі са зменамі ў грамадстве. 5. Вашы асабістыя адносіны да творчасці пісьменніка. 6. Месца творчасці пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай і сусветнай культуры.
Для пацвярджэння пэўных вывадаў абавязкова прыводзяцца прыклады-цытаты з мастацкіх твораў названаг пісьменніка.
|
|||
|