Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





падрыхтоўчыя курсы. якая забяспечвае захаванне ўзораў мастацтва вуснай традыцыі. і  не  мае  аналагаў  у  іншых  універсітэтах  Беларусі. дыплом UNESCO за захаванне фальклору, атрыманы кафедрай у выніку канцэптуальнай падрыхтоўкі спецыялістаў. па ахове не



09.02.2020   02.03.2020     06.04.2020

а 10.30 аўдыторыя №123 БДУКМ (Рабкораўская-17 Мінск)

 

Для падрыхтоўкі абітурыентаў наладжаны

доўгатэрміновыя (для мінчан)

і кароткатэрміновыя (перад экзаменамі)

падрыхтоўчыя курсы

тэл. (+375 17) 353 15 11

 

Кафедра чакае ад раённых аддзелаў культуры заявак на падрыхтоўку спецыялістаў па напрамках Этнахарэаграфія, Этнакасцю-малогія, спецыяльнасці Культурная антрапалогія, на падрыхтоўку магістраў па спецыяльнасці Фальклор каб распачаць іх навучанне ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў

 

этнасуполка

талака

кафедральная мадэль падрыхтоўкі спецыяліста па фальклоры,

  экспедыцыя на 1 курсе   ►

яе вынікі як дыда-ктычны матэрыял

на 2-3 курсах

  ►   дыпломны праект на 4 курсе

якая забяспечвае захаванне ўзораў мастацтва вуснай традыцыі

і  не  мае  аналагаў  у  іншых  універсітэтах  Беларусі

раме

страла

дыплом UNESCO за захаванне фальклору, атрыманы кафедрай у выніку канцэптуальнай падрыхтоўкі спецыялістаў

па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

                     

 


З ГІСТОРЫІ

Кафедра этналогіі і фальклорупрацуе з 2003 года. Але ўжо з 2009-2010 гадоў яна – стабільна ў пяцёрцы лідэраў па аб’ёме навуковых публікацый ва БДУКМ і мае адзін з наймацнейшых навуковых складаў універсітэту. Сярод выкладчыкаў кафедры: прафесары – кандыдат філалагічных навук Аляксей Рагуля, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская; дацэнт – кандыдат культуралогіі Вячаслаў Калацэй; старшыя выкладчыкі – кандыдат педагагічных навукНаталля Петухова,магістр мастацтваў Эвеліна Шчадрына, Таццяна Пладунова, Наталля Матыліцкая; выкладчыкі –даследчыкі мастацтвў, магістры мастацтвазнаўства Вячаслаў Красулін, Юлія Люкевіч, Віёла Казаніна. Этнамузыкалогію выкладае  супрацоўнік НAH Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Тамара Варфаламеева, народны танец – вядомы прадзюсар і этнахарэолаг Мікола Козенка

 

За 10 год існавання кафедры сіламі яе калектыва :

· створана інавацыйная сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў галіны музычнага мастацтва вуснай традыцыі (этнафоназнаўства) у выніку чаго ў Беларусі ўпершыню з’явіліся спецыялісты-практыкі па аўтэнтычным фальклоры;

· штогод праводзяцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі па праблемах аўтэнтычнага фальклору памяці антраполага Зінаіды Мажэйкіі этнаграфічныя канцэрты носьбітаў фальклорнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі;

· выкананы 2 заданні дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Культура» і спецыяльны праект фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва – адраджэнне абрада Страла на Веткаўшчыне;

· адладжана сістэма супрацоўніцтва з фестывалем «Берагіня» (яго правядзенне ўключана ў «План мерапрыемстваў па ажыццяўленні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»*), у выніку чаго атрымалі вышэйшую адукацыю шэраг маладых носьбітаў фальклору-самародкаў з беларускай глыбінкі;

· складзены кантэнт па апісанаму Таццянай Кухаронак абраду «Калядныя Цары», які ўпершыню (і на сёння – эксклюзіўна) забяспечыў прадстаўніцтва Беларусі ў Urgent Safeguarding List UNESCО – міжнародным спісе нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Свету;

· арганізаваны 5 маладзёжных фальклорных калектываў аўтэнтычнага напрамку – ўдзельнікаў 15 Міжнародных фальклорных фестываляў у Расіі, Літве, Латвіі, Славакіі, Эстоніі, Швецыі Францыі, Германіі, Харватыі.

______________________________________

* Канцэпцыя зацверджана Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  07.08.2002г. № 218 рп.

ТВОРЧЫЯ 

этнасуполка – калектыў кафедры, у які ўваходзяць студэнты чатырнаццатага набору (2018) спецыялізацыі «Этнафоназнаўства». Пад кіраўніцтвам артыста-вакаліста вышэйшай катэгорыі Таццяны Пладуновай гурт выступае са сваёй праграмай на святах па усёй рэспубліцы, з’яўляецца дыпламантам фэстаў у Санкт-Пецярбурзе (2007) і ў Маскве (2014), лаўрэатам фальклорнага фестывалю «Baltica-2014» (Вільня).

 

Раме      – зараз студэнты трынаццатага набору (2017) спецыялізацыі «Этнафоназнаўства». Назва калектыва паходзіць ад старабеларускага «рамёна» – плечы. Назвай кіраўнік дацэнт Вячаслаў Калацэй падкрэсліў, што вучні падзяляюць справы сваіх настаўнікаў, з’яўляюцца іх апірышчам. Калектыў рыхтуе валачобную, купальскую і калядную праграмы, папярэднія наборы з’яўляліся лаўрэатамі фэстаў у Славакіі (2012), Рызе (2013), Казахстане (2015), Санкт-Пецярбургу (2016). стыпендыятамі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2017).

 

страла   – сёння студэнты адзінаццатага набору (2015). За час творчай біяграфіі гурт дакрануўся да традыцыі Вéткаўскіх карагодаў, здзейсніў праекты з ансамблем салістаў Белдзяржфілармоніі «Класік-авангард» і маладымі кампазітарамі Беларусі. Калектыў – дыпламант фэстаў: імя Івана Салерцінскага-2011 (Віцебск), «Sekmines-2015» (Вісагінас); стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2015). Педагог-лідар – Эвеліна Шчадрынá.

АГНЯВЕЦ – студэнты дванаццатага набору (2016) спецыялізацыі «Этнафоназнаўства». Дзяўчаты і хлопцы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Наталлі Петуховай, – бяруць удзел у творчых праектах, з’яўляюцца дыпламантамі розных фальклорных фестываляў. Пад кіраўніцтвам выкладчыка Вячаслава Красуліна гурт здзейсніў этнаграфічную экспедыцыю ў Глыбоцкі раён і развучвае запісаны рэпертуар ад нашчадкаў трупы Ігната Буйніцкага - гурта «Цярэшка».

 

КАЛЕКТЫВЫ КАФЕДРЫ

 

Талака –    форма арганізацыі супольнай працы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне з

неалітычных часоў Старой Еўропы. Talkunna (у фінаў), Talka (у латышоў і летувісаў), Талака – як слова і як звычай характэрна і для фіна-уграў, і для балтаў, і для беларусаў. У калектыве з такой назвай ад чатырох да аднаго года разам займаюцца фальклорам студэнты розных курсаў спецыялізацыі «Этнафоназнаўства». «Талака» – дыпламант міжнародных фестываляў студэнцкай музыкі Belfort-2003 і 2007 (Францыя); фэстаў «Покровские колокола-2006» (Вільня), «Slaavi valgis-2013» (Эстонія), «Как на речке было на Фонтанке-2013» (Санкт-Пецярбург), «Laiksne 20 jubileu-2013» (Рыга), «Rudeninės-2014» (Літва); «Etnokrakow-2015» (Польшча); «Baltica-2015» (Латвія); стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2014). Кіраўнік – Вячаслаў Калацэй, канцэртмайстры – Вячаслаў Красулін (дуда), Паўлюк Ляшок (ударныя), Алесь Масібут (скрыпка).

 

НАВУКА І ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС

Падзвінскае Купалле як дыпломны праект выпускнікоў кафедры (2009)

Навукова-даследчая экспедыцыя на веткаўскую Стралу – дыпломны праект (2010)

 

Навуковыя выданні прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры 2009-2016 гадоў

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.