|
|||
Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
1. Агульныя палажэнні 1.1. рэспубліканскі геалагічны конкурс; раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Нататкі юнага вандроўніка»; раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Скарбы маёй сям’і»; раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў». 1.3. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў: першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі раёна; другі этап (адборачны) – раённы; трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу (акрамя ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання); чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання. 1.5. Удзельнікі конкурсаў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі 2.2. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Нататкі юнага вандроўніка»(далей – конкурс) праводзіцца з 5 сакавіка 2.2.3. Намінацыя «Гісторыя адной вандроўкі» У намінацыі прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповяд аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу). Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў надрукаваным Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу; змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы); адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя адпаведнасць жанру (нататка); граматнасць; арыгінальнасць дызайну. 2.2.4. Намінацыя «Замалёўка вандроўцы» У намінацыі прадстаўляецца творчая работа ў выглядзе замалёўкі аб’екта ці яго асобнай часткі, прадмета, персанажа ці цікавага чалавека, якія адлюстроўваюць падзеі экскурсіі/паходу. Замалёўка можа змяшчаць кароткі надпіс (фразу, месца, час і г.д.). Работы маюць памер фармату А4. Пашпарту не афармляецца. Тэхніка выканання і матэрыял: графіка – аловак просты, вугаль, шарыкавая ці гелевая ручка, фламастары і інш.; жывапіс – акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі ці крэйда і інш. На адваротным баку матэрыялу ўказваюцца: вобласць, раён/горад, установа адукацыі, назва працы, маршрут экскурсіі ці паходу, 2.2.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу; змястоўнасць; арыгінальнасць ідэі; майстэрства выканання (якасць, вытрыманы стыль, адпаведнасць узросту аўтара); агульнае ўспрыманне. Вызначана наступная колькасць прызавых месцаў: I месца – адно, II месца – адно, III месца – адно. Заключнае мерапрыемства рэспубліканскага конкурсу адбудзецца ў снежні 2020 года. 2.2.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 02 лістапада 2020 года на адрас: г. Крупкі, вул. Бяляева, 23 (Цэнтр турызму). Тэлефон для даведак: 56038. 2.3. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Скарбы маёй сям’і» праводзіцца з 5 сакавіка па 11 верасня 2020 года сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.Лепшыя работы ў намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў…»дасылаюцца на раённы этап у Цэнтр турызму і краязнаўства. Намінацыя «Гісторыя з сямейнага альбома» праводзіцца ўстановамі адукацыі сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост». Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях. 2.3.2. Намінацыя «Ад прадзедаў спакон вякоў…» 2.3.2.1. Удзельнікі конкурсу – асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы) у дадзенай намінацыі: вылучаюць сямейныя традыцыі і абрады, паданні і легенды; сямейныя рэліквіі і звязаныя з імі падзеі, розныя гісторыі, даследуюць вылучаныя аб’екты матэрыяльнай і духоўнай культуры сям’і: апісваюць аб’ект; збіраюць інфармацыю аб абставінах, афармляюць справаздачны конкурсны матэрыял. Пры неабходнасці за асобнымі рэкамендацыямі навучэнцы могуць звяртацца ў аддзел старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы (тэлефон: 8017 2841882). 2.3.2.2. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, гістарычных сямейных падзей, захаваных сямейных рэліквій ‑ аб’ектаў матэрыяльнай і духоўнай культуры; кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб сямейных каштоўнасцях прапановы па папулярызацыі сямейнай культуры і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сям’і. 2.3.2.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу; змястоўнасць і аналітычны падыход; даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы; ступень далучэння да сямейных каштоўнасцей удзельніка конкурсу і перайманне сямейных традыцый (фота-, відэадоказ і г.д.). 2.3.2.4. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў тры туры: раённы, адборачны і заключны. На адборачным туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, 2.3.2.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 11 верасня 2020 года на адрас: г. Крупкі, вул. Бяляева, 23 (Цэнтр турызму). Тэлефон для даведак: 56038. 2.3.3. Намінацыя «Гісторыя з сямейнага альбома» (праводзіцца ў 1 этап - рэспубліканскі) 2.3.3.1. У дадзенай намінацыі прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў. 2.3.3.2. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць 2.3.3.3. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), таксама нумары кантактных тэлефонаў. 2.3.3.4. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў. 2.3.3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу. Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе). Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рэспубліканскім конкурсе «Нататкі юнага вандроўніка» – дадаткова сертыфікатамі на экскурсійна-адукацыйную праграму «Мінск – сталіца Беларусі».
|
|||
|