|
||||||
Кантрольная работа. Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў. Нервовая сістэма.. Сенсорныя сістэмы. Варыянт 1Стр 1 из 2Следующая ⇒ Кантрольная работа Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў. Нервовая сістэма. Сенсорныя сістэмы Варыянт 1
1. Печань адносіцца да выдзяляльнай сістэмы. 1) Так. 2) Не. 2. Выберыце з дадзенага пераліку тканкі ўнутранага асяроддзя (злучальныя тканкі): эпітэліяльная, кроў, мышачная, нервовая, касцявая. 3. Шлях, па якім праходзіць нервовы імпульс ад рэцэптара да рабочага органу, называецца … 4. Акамадацыя ажыццяўляецца за кошт … 5. Што такое бінаўральны слых? 6. Устанавіце адпаведнасць паміж аддзеламі цэнтральнай нервовай сістэмы і функцыямі, якія яны рэгулюць.
7. Чым аўтаномная нервовая сістэма адрозніваецца ад саматычнай? 8. Вока – гэта орган або сенсорная сістэма? Адказ абгрунтуйце. 9. Састаўце паслядоўнасць праходжання нервовага імпульсу па трохнейроннай рэфлекторнай дузе спіннамазгавога сімпатычнага рэфлексу, выкарыстоўваючы ўсе элементы. Адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў. 1) аксон адчувальнага нейрона; 2) цела гангліянарнага нейрона аўтаномнай нервовай сістэмы; 3) цела ўставачнага нейрона; 4) перадвузлавое нервовае валакно; 5) паслявузлавое нервовае валакно; 6) адчувальнае нервовае валакно; 7) нервовы вузел; 8) рабочы орган. 10.Дакажыце на канкрэтным прыкладзе, што арганізм – гэта адзінае цэлае.
|
||||||
|