|
|||
Лясны чалавек МаджуліЛясны чалавек Маджулі “Ніхто не можа быць у бяспецы ад людзей” -- Джадаў Паенг Ёсць у Індыі адзін рачны востраў, які носіць імя Маджулі. Або, правільней, пакуль ёсць. За апошнія семдзесят год гэты востраў згубіў амаль палову сваёй тэрыторыі. Усяму віной паскораная эрозія, выкліканая будаўніцтвам дамбаў вышэй па рацы Брахмапутра, якой і амываецца Маджулі. Гэтыя дамбы ратуюць адных, але, праўда, наўзамен на іншых. Разбуральная моц Брахмапутры увалакла разам з зямлёй ўжо дзясяткі вёсак, пакішуўшы мноства індыйцаў без даху над галавой. Я не ведаю, колькі б яшчэ дамоў з-за людской неперадбачлівасці унясла гэта рака, наколькі моцна растаяў б Маджулі, калі б амаль сорак гадоў таму не пачаў сваю справу адзін мясцовы жыхар, імя якога Джадаў Паенг. Ён выратаваў сваю радзіму з дапамогай штодзённай пасадкі дрэў, што стала місіяй яго жыцця. Паенг, працуючы дзень за днём, пасадзіў каля 5,5 квадратных кіламетраў лесу, што нават больш за Цэнтральны парк Нью-Ёрка, пераўтварыўшы пустыню ў лес. Яго праца дапамагае узмацніць зямлю, а, значыць, дапамагае Паенгу захаваць яго радзіму. І не толькі яго. Гэты лес стаў домам для мноства бенгальскіх тыграў, насарогаў, малпаў і нават статка сланоў. Але разам з тым прышлося змагацца з браканьерамі, якія, разам з лесарубамі, гатовыя прамяняць прыроду на нікчэмную нажыву… Зараз Паенг даволі вядомы, мае шэраг узнагарод і ганаровае званне “Чалавека лесу Індыі”. Разам з тым ён мае шэраг ідэй аб паляпшэнні дабрабыту рэгіёну, запыненні эрозіі і барацьбе з глабальным пацяпленнем. Нажаль, амаль нікому няма справы да яго ідэй. Але ён усё роўна працягвае справу свайго жыцця, што годна павагі. … Азіраючыся на ўсё гэта, я бачу: ніхто сапраўды не можа быць у бяспецы ад людзей, ні жывелы, губляючыя свой дом, ні тыя ж людзі, губляючыя радзіму… Але гэта не нагода апускаць рукі. Я лічу, што, пакуль ёсць такія людзі, як Паенг, наша планета будзе трымацца, выжываць, а калі ж з такіх людзей пачнуць браць прыклад, планета будзе жыць. І я бяру.
|
|||
|