|
|||
Дзеючыя правілы Новыя правілыДзеючыя правілы Новыя правілы Прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр Прынтар, камп’ютар, пэйджар
3. Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць праз я ў першым складзе перад націскам. Дзеючыя правілы Новыя правілы Дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць Дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць
4. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. Дзеючыя правілы Новыя правілы Прафком, гарком, абком, газпром Прафкам, гаркам, абкам, газпрам
5. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў правапісе прыметнікаў на –ск, утвораных ад уласных назваў. Дзеючыя правілы Новыя правілы Цяньшаньскі, чаньчуньскі Цяньшанскі, чаньчунскі
6. Пашыраецца напісанне ў (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання. Дзеючыя правілы Новыя правілы Для універсітэта, пасля унікальнай аперацыі Для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыі
7. Спрошчаны правілы пераносу слоў. Дзеючыя правілы Новыя правілы Бяс –крыўдна бя – скрыўдна, бяск – рыўдна Дзя – цін – ства дзя – ці – нства, дзя – цінс – тва, дзя – цінст - ва Мыц – ца мы – цца Па – абапал паа – бапал Кроп – ля кро – пля Рас – крыць ра – скрыць, рас – крыць, раск – рыць
8. У адпаведнасці з рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д. (напрыклад Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і г. д. ).
9. Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў”. Напрыклад: “З вялікай літары пішуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Уладыка Нябесны, Бог, Усявышні ”. 10. У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: ёркшырскі, Нью-Ёрк. 11. Са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках лічэбнікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць сваё адлюстраванне ў граматыках беларускай мовы. 12. Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў. У “Правілах” 1959 года гэтыя звесткі змяшчаліся ў параграфах аб правапісе часцін мовы і былі раскінуты па ўсім зводзе правіл. 13. Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў –ава, (-ява) і –ірава, (-ырава). Напрыклад, ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць. 14. У новай рэдакцыі ліквідаваны спасылкі на іншыя параграфы і раздзелы, якіх у “Правілах” 1959 года налічвалася каля 40. 15. У адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі ўдакладнены фармулёўкі правіл. 16. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для карыстання і засваення. 17. Абноўлены і актуалізаваны ілюстрацыйны матэрыял. Так выглядаюць асноўныя змяненні, уведзеныя ў правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Падрабязней з новай рэдакцыяй “Правіл” можна азнаёміцца ў бібліятэках БДУІР, на інфармацыйным стэндзе кафедры беларускай і рускай моў.
|
|||
|