Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дзеючыя правілы   Новыя правілы



 

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

Неабходнасць прыняцця новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” выклікана тым, што далёка не ўсе беларускамоўныя сродкі масавай інфармацыі прытрымліваюцца існуючых норм правапісу. Гэта выклікае негатыўную рэакцыю ў грамадстве. Такое становішча не садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнню сферы яе ўжывання.

У сувязі з гэтым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 года № 556 “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы.

Вынікам гэтай работы стала ўвядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятага Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года.

Гэты закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года, за выключэннем артыкула 4 і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

У 2009 – 2010 навучальнам годзе ўсе абітурыенты, школьнікі, студэнты змогуць здаваць экзамены па старых правілах. Толькі ў 2010 годзе правілы стануць абавязковымі для ўжывання ў дакументазвароце, сродках масавай інфармацыі, школах, гімназіях, ПТУ, ссузах, ВНУ, навуковых і іншых установах.

Неабходна падкрэсліць, што асноўныя прынцыпы беларускага правапісу не закранаюцца і не парушаюцца. А змяненні і ўдакладненні, што прапаноўваюцца, накіраваны, па-першае, на змяншэнне колькасці выключэнняў, якія існавалі раней, на уніфікацыю асобных напісанняў, на адлюстраванне змяненняў, што адбыліся ў моўнай практыцы. Па-другое, правілы па-новаму згрупаваны, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял, што робіць іх больш зручнымі для засваення.

 

Найбольш істотныя арфаграфічныя змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:

1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання.

Дзеючыя правілы                                                      Новыя правілы

Адажыо, трыо, сальфеджыо                                         Адажыа, трыа, сальфеджыа

 

2. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы –эр, –эль у  адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як –ар, –аль.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.