Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Тэкст для заданняў



                              Тэкст для заданняў

                           А30, В1, В3, В4, В9, В10

(1) Аператар, які працуе ў якой-небудзь сістэме, часта сустракаецца з неабходнасцю паўтараць пэўную паслядоўнасць дзеянняў шмат разоў. (2) Яна можа слкадацца з увядзення тэкставай паслядоўнасці, націскання клавішаў, выканання аднатыпных арыфметычных аперацый. (3) У падобных выпадках часта можна карыстацца апаратам макракаманд.

(4) Макракаманды (іх часта называюць макра обо макрас) з’яўляюцца аднарадковымі скарачэннямі для группы каманд. (5) Выкарыстоўваючы макракаманду, праграміст па сутнасці вызначае адну для прадстаўлення некаторай паслядоўнасці каманд. (6) Вызначаючы адпаведныя макракаманды, аператар можа зручным для сябе чынам уводзіць свае асабістыя сродкі больш высокага ўзроўню, не клапоцячыся об структуры сістэмы. (7) Ён можа дасягнуць сцісласці і прастаты кіравання сістэмай, не губляючы пры гэтым перавагі выкарыстання зыходнай сістэмы, такой, як, напрыклад, мова асэмблера.

(8) Буйныя макрааперацыі спршчаюць карыстанне, адкладку і мадыфікацыю праграм і робяць больш лёгкай стандартызацыю. (9) Многія распрацоўшчыкі вылічальных машын выкарыстоўваюць макракаманды для аўтаматызацыі складання неабходных аперацыйных сістэм у прцэсе, які называецца генерацыя сістэмы.

А30. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў пятым складзе тэксту:

1) асобая форма дзеяслова;

2) дзеепрыметнік незакончанага трывання;                                                                                3) утворана пры дапамозе суфікса –ючы;

4) утворана ад асновы дзеяслова цяперашняга часу;

5) мае канчатак –ы.

                                     Частка В

В1. У адным са сказаў 7-9 тэксту знайдзіце слова, якое ўжыта ў значэнні “падкрэслена вялікі”. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.

В2. Запішыце слова, якое адпавядае фанетычнай транскрыпцыі: [рашчыстка].

В3. Запішыце слова, ад якога ўтварылася падкрэсленае ў сёмым сказе тэксту.

В4. Запішыце падкрэслены ў першым сказе тэксту займеннік у пачатковай форме.

В5. Знайдзіце назоўнік, які спалучаецца з лічэбнікам абедзве . Утварыце словазлучэнне і запішыце яго:

1) поле;

2) брат;

3) дарога;

4) сябар;

5) колас.

В6. Узнавіце слова-кампанент у фразеалагізме, які мае значэнне “вельмі холадна”: хоць … ганяй. Запішыце фразеалагізм.

В7. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах словамі і часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. Ах, як прыемна пахнуць кветкі! Б. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння дзвюх і больш асноў. В. Ёсць непаўторная паэзія ў асеннім полі, хоць на першы погляд здаецца яно пустым і панурым. Г. На сваім сметніку і певень гаспадар. 1. Прыслоўе. 2. Прыназоўнік. 3. Злучнік. 4. Часціца. 5. Выклічнік.

 

В8. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце.

А. Вось і паляна. Б. Вечар быў цёмны і ціхі. В. Для мяне кніга заўсёды была цудам. Г. Злева і справа – бярозы і клёны. 1. Назыўны неразвіты. 2. Назыўны развіты. 3. Двухсастаўны поўны развіты. 4. Двухсастаўны поўны неразвіты. 5. Двухсастаўны няпоўны развіты.

 

В9. Вызначце, якой сувяззю звязаны сказы ў тэксце. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

В10. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.