Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





СКЛАД АРГКАМІТЭТА



 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ Намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта                            С.М.Каралько                                         2020 г.
 

 

ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі і правядзення

фестывалю бардаўскай песні

памяці У. Высоцкага

“Музыка сэрцаў”

 

1. Дадзеная інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення фестывалю бардаўскай песні памяці У. Высоцкага “Музыка сэрцаў” (далей – Фестываль).

2. Мэтамі і задачамі Фестывалю з’яўляюцца: пошук і выяўленне новых творчых талентаў у жанры бардаўскай песні; аб’яднанне выканаўцаў і прыхільнікаў у сферы захавання і падтрымцы бардаўскай музыкі; стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў удзельнікаў; фарміраванне культуры адпачынку; далучэнне грамадскасці да зацікаўленнасці традыцый бардаўскай музыкі.

3. Арганізатарамі Фестывалю з’яўляюцца: упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (дадатак 1).

4. Фестываль праводзіцца 25-26 ліпеня 2020 года на тэрыторыі возера Літоўка Навагрудскага раёна альбо (ў выпадку дрэннага надвор’я) у глядзельнай зале ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (г. Навагрудак, пл. Леніна, 7).

5. У Фестывалі прымаюць удзел выканаўцы твораў У. Высоцкага, аўтары-выканаўцы, творчыя калектывы, асноўным напрамкам дзейнасці якіх з’яўляецца захаванне і падтрымка традыцый бардаўскай музыкі і творчасці У. Высоцкага ва ўзросце ад 16 гадоў.

6. У праграму выступлення ўдзельнікаў Фестывалю ўключаюцца 2 творы (адзін з якіх – твор У. Высоцкага), якія павінны быць выкананы пад “жывы” акампанемент, альбо пры неабходнасці - з выкарыстаннем фанаграмы “-1”.

7. Удзельнікі Фестывалю маюць права прыняць удзел у двух днях фестывалю альбо толькі ў першым конкурсным дні, што дадаткова адзначаецца ў заяўцы. Удзельнікам таксама неабходна падрыхтаваць 2-3 нумары для ўдзелу ў канцэрце ў фармаце БАРД-БАТЛ “Сам-насам з усімі”.

8. Па выніках Фестывалю журы (дадатак 2) вызначае і ўзнагароджвае дыпломамі лаўрэата (І, ІІ, ІІІ ступені) і грашовымі прэміямі ў наступных намінацыях:

- “выканаўца аўтарскага твора” (аўтар слоў і музыкі)  Дыплом Лаўрэата I-ай ступені і грашовай прэміяй у памеры 35 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата II-ой ступені і грашовай прэміяй у памеры 25 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата III-яй ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 бел.рублёў;

- “аўтар слоў выконваемага твора” Дыплом Лаўрэата I-ай ступені і грашовай прэміяй у памеры 35 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата II-ой ступені і грашовай прэміяй у памеры 25 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата III-яй ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 бел.рублёў;

- “аўтар музыкі выконваемага твора” Дыплом Лаўрэата I-ай ступені і грашовай прэміяй у памеры 35 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата II-ой ступені і грашовай прэміяй у памеры 25 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата III-яй ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 бел.рублёў;;

- “выканаўца твора У. Высоцкага” Дыплом Лаўрэата I-ай ступені і грашовай прэміяй у памеры 35 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата II-ой ступені і грашовай прэміяй у памеры 25 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата III-яй ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 бел.рублёў;

- “аўтарскі калектыў” Дыплом Лаўрэата I-ай ступені і грашовай прэміяй у памеры 35 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата II-ой ступені і грашовай прэміяй у памеры 25 бел.рублёў;

Дыплом Лаўрэата III-яй ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 бел.рублёў;

- спецыяльны Дыплом “глядацкіх сімпатый” і грашовай прэміяй у памеры 30 бел.рублёў.

9. Дадаткова журы ўзнагароджвае ўдзельнікаў спецыяльнымі прызамі і дыпломамі ў рамках:

за яркае мастацкае ўвасабленне тэмы малой радзімы;

“за адданасць фестывалю”

10. Астатнія ўдзельнікі Фестывалю атрымліваюць дыплом за ўдзел у фестывалі.

11. Журы мае права не прысвойваць месцы, падзяляць II, III месцы, аб’ядноўваць або змяняць ці ўводзіць дадатковыя намінацыі ў рамках выдзеленага прызавога фонду, вызначаць дадатковыя спецыяльныя прызы, не прысуджаць званні лаўрэатаў.

12. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.

13. Пры падвядзенні вынікаў журы карыстаецца наступнымі крытэрыямі: ідэйна-мастацкі ўзровень конкурснага твора; выканальніцкае майстэрства; сцэнічная культура; арыгінальнасць і навізна ў падачы матэрыялу; артыстызм.

14. Для ўдзелу ў Фестывалі да 20 ліпеня 2020 года накіроўваюцца заяўкі (дадатак 3) на электронны адрас: ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (novogrudokrmc@mail.grodno.by). Даведкі па тэл/ф: 8(01597) 60250,60200.

15. Неабходна абавязкова адзначыць у заяўцы месца пражывання ў ноч з 25 на 26 ліпеня 2020 г. і колькасць чалавек (групы падтрымкі). Пры пражыванні ў гасцініцы неабходна мець пры сабе пашпарт (аплата за наяўны разлік альбо за кошт камандзіруючай арганізацыі). Можна ўсталяваць асабістую палатку на тэрыторыі возера Літоўка.

16. Фінансаванне Фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных у каштарысе аддзела культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта на цэнтралізаваныя мерапрыемствы.

17. За кошт бюджэтных сродкаў фінансуецца набыццё прызоў, дыпломаў, рамкаў для дыпломаў.

18. Для фінансавання Фестывалю на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. Удзел у Фестывалі азначае поўнае і безумоўнае прыняцце правілаў дадзенай Інструкцыі.

20. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў да месца правядзення Фестывалю-конкурсу ажыццяўляюцца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

21. Арганізатары Фестывалю захоўваюць неабмежаваныя правы на запіс выступленняў выканаўцаў і яго распаўсюджванне рознымі тэхнічнымі сродкамі і спосабамі. За дадзеныя запісы ганарары выканаўцам не выплачваюцца.

 

 


 

Дадатак 1 да інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення фестывалю бардаўскай песні памяці У. Высоцкага  “Музыка сэрцаў”

 

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

Каралько С.М. - намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам), старшыня аргкамітэта;
Шабановіч М.К. - начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама, сустаршыня аргкамітэта;
Ацьман А.М.     Бараноўскі М.В.   Вагабаў Р.А.     Грамыка П.А.   Ермакова А.Я.     Лазовік Ж.В.   Жышко Н.М.     Максімовіч Д.С.     Сіліч А.І.     Скобля В.Ф.     Ходар І.А. - начальнік Навагрудскага раёна электрычных сетак;   - дырэктар Навагрудскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;   - начальнік аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама;   - галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;   - галоўны рэдактар газеты “Новае жыццё”;   - начальнік фінансавага аддзела Навагрудскага райвыканкама;   - начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама;   - начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;   - галоўны урач ўстановы аховы здароўя “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”;   - начальник упраўлення эканомікі Навагрудскага райвыканкама;   - галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя праграмы “Навагрудскія навіны”.  

 

Дадатак 2 да інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення фестывалю бардаўскай песні памяці У. Высоцкага  “Музыка сэрцаў”

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.