![]()
|
|||
Беларуская мова. Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу. Слоўнікавая работа(вусна). Работа па тэме. ПРАВІЛАСтр 1 из 2Следующая ⇒ Беларуская мова Тэма: Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу Ход урока Слоўнікавая работа(вусна) 1.Змяніць дзеясловы па часах: пісаць, лятаць, змагацца, дапамагчы, ісці. 2.Адказ(прыкладны): пiша, пiсаў, будзе пiсаць; лятае, лятаў, будзе лятаць i г.д.) Прачытаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары: Зайцы ў ха…е робя…ь хаты, мох паднося…ь зайчаняты. Ім мя…ве…ь дапамагае, ен пляцо…ку расч…шчае. (Зайцы ў хаце робяць хаты, мох падносяць зайчаняты. Ім мядзведзь дапамагае, ен пляцоўку расчышчае.) Работа па тэме ПРАВІЛА Дзеясловы прошлага часу змяняюцца па родах ( м.р., ж.р., н.р.) у форме адзiночнага лiку. с.67 (рамка). Расказаць пра дзеясловы прошлага часу, выкарыстоўваючы схему. пр.110 Утварыць сказы па ўзоры. Вызначыць суфікс, канчатак,лiк i род дзеясловаў. Выпiсаць адзiн сказ з кожнага слупка. Астатнiя сказы разабраць вусна.
пр.111 (дапоўніць i перапiсаць схему ў канспект)
|
|||
|