|
|||
Тэарэтычны тур. Заданне №1. Якая сельскагаспадарчая культура адносіцца да тэхнічных культур?Стр 1 из 3Следующая ⇒ Тэарэтычны тур Заданне №1 (тэсты) 1. Самы буйны і важны па гаспадарчым значэнні водны канал працягласцю 196 км – гэта: 1) Агінскага; 2) Дняпроўска-Бугскі; 3) Аўгустоўскі; 4) Бярэзінскай воднай сістэмы;
2. Пры якім відзе асваення тэрыторыі асвоеныя землі маюць абмежаванае распаўсюджанне, але пераўтварэнне прыродных ландшафтаў у іх самае моцнае – гэта: 1) сельскагаспадарчае; 2) прамысловае; 3) транспартнае; 4) рэкрэацыйнае;
3. Якіх рэкрыацыйных рэсурсаў не існуе: 1) архітэктурна-прэзентацыйных; 2) спартыўных; 3) экскурсійна-турысцкіх; 4) курортных; 4. Самае буйное радовішча даламіта, што здабываецц адкрытым способам, знаходзіцца каля: 1) Старобіна; 2) Рэчацы; 3)Рубы; 4) Мікашэвічаў; 5. Якая катэгорыя гарадоў Беларусі пераважае ў агульнай колькасць гарадскіх утварэнняў (65%): 1) буйнейшыя гарады; 2) буйныя гарады; 3) сярэднія гарады; 4) малыя гарады;
6. Якая сельскагаспадарчая культура адносіцца да тэхнічных культур? 1) рапс; 2) кукуруза; 3) бульба; 4) пшаніца; 7. Якога зледзянення не было на Беларусі: 1) паазерскага; 2) прыпяцкага; 3) нёманскага; 4) бярэзінскага; 8. Прадпрыемства “БелДжы” (сумесна з кітайскай кампаніяй “Geely” па зборцы легкавых аўтамабіляў размышчаецца ў горадзе: 1)Барысаў (в.Перасады); 2) Жодзіна; 3) Мінск; 4) Маладзечна; 9. Беларускае шматропрофільнае прадпрыемства (холдынг), што спецыялізуецца ў галіне лазерных, оптыка-электронных і оптыка-механічных прыбораў і сістэм, вытворчасці айчынных цеплавізараў: 1) “Інтэграл”; 2) “Атлант”; 3)“БелОМА”; 4) “Гарызонт” 10. Першае прадпрыемства ў Беларусі, што замймаецца вытворчасцю мэблі, было заснавана ў: 1)Пінску; 2) Мінску; 3) Лідзе; 4) Полацку; 11. Буйнейшым цэнтрам вытворчасці абутку, дзе размяшчаецца холдынг “Беларуская гарбарная кампанія “Марко” і “БелВест”, з’яўляецца: 1) Мінск; 2) Бабруйск; 3)Віцебск; 4) Ліда; 12. У якім населеным пункце не існуе цукровага завода: 1) Слуцку; 2) Скідзелі; 3) Гарадзеі; 4) Капылі; 13. Самая развітая гандлёвая сетка ў Беларусі, што характарызуецца буйнымі гандлёвымі аб’ектамі (гіпермаркетамі) ў буйных гарадах, але і паступова распаўсюджвае сваю дзейнасць на сельскую мясцовасць: 1) “Белмаркет”; 2)“Еўраопт”; 3) “Дыёніс”; 4) “Гіпа”; 14. Чыгуначны вузел, ад якога адыходзіць максімальнае (шэсць) напрмакаў – гэта: 1) Гомель; 2) Брэст; 3) Віцебск; 4)Баранавічы; 15. Якой нізіны не існуе на тэрыторыі Беларусі: 1)Мазырская; 2) Полацкая; 3) Палеская; 4) Прыдняпроўская; 16. Самая буйная электрастанцыя Беларусі: 1)Лукомская ДРЭС; 2) Віцебская ГРЭС; 3) Беларуская ГРЭС; 4) Мінская ЦЭЦ-4; 17. У якім населеным пункце Беларусі не працуе цэменты завод: 1) Касцюковічы; 2) Руба; 3) Крычаў; 4) Краснасельскі; 18. Да якога віду навучальных устаноў адносяцца сувораўскія і кадэцкія вучылішчы: 1) агульная сярэдняй адукацыі; 2) прафесійна-тэхнічнай адукацыі; 3) сярэдняй спецыяльнай адукацыі; 4) вышэйшай адукацыі; 19. Водны канал, што праходзіць праз Выганашчанскае возера, анульная даўжыня якога 54 км. Доўгі час выкарыстоўваўся для лесасплаву і перавозкі збожжа, але ў ХХ ст. сваё транспартнае значэнне страціў – гэта: 1) Дняпроўска-Бугскі; 2) Агінскага; 3) Аўгустоўскі; 4) Бярэзінскай воднай сістэмы; 20. Група азёр, што ўключае больша за 60 азёр плошчай каля 75 км2 – гэта: 1) Браслаўская група; 2) Нарачанская група; 3) Ушацкая група; 4) Лукомская група;
|
|||
|