Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Заданне №2



Заданне №2

(па прапанаванных азначэннях вызначыць паняцце. За правільны адказ – 1 бал)

 

1. У Германіі у 1934-1945 гадах афіцыйны тытул кіраўніка дзяржавы і Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (1921-1945).

2. Узброеныя сілы нацысцкай Германіі ў 1935-1945 гг.

3. Асоба, што вядзе ўзброеную барацьбу на тэрыторыі, акупаванай праціўнікам (альбо якая знаходзіцца пад кантролем супрацьлеглых палітычных сіл).

4. Прызыў ва ўзброеныя сілы ваеннаабавязаных, што знаходзіліся ў запасе, папаўненне вайсковых падраздзяленняў і стварэнне на іх аснове новых ваенных фарміравання.

5. План буйных эканамічных мерапрыемстваў па эксплуатацыі захопленай савецкай тэрыторыі.

6. Мабільная аператыўная група, спецыялізаванае карнае ваеннае падраздзяленне, функцыяй якога было масавае знішчэнне людзей.

7. Узброены захоп тэрыторыі іншай дзяржавы.

8. Раён горада, прызначаны для пражывання этнічных, рэлігійных або расавых меншасцяў.

9. Стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткія тэрміны з масавым выкарастаннем авіяцыі, танкаў, матарызаваная пяхоты і артылерыі, новых баявых і тэхнічных сродкаў.

10. Кодавая назва германскага плану агрэсіўнай вайны супраць СССР.

11. Знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавым, нацыянальным, этнічным, палітычным ці рэлігійным прыкметам, а таксама ўмыснае стварэнне неспрыяльных умоў жыцця, з разлікам на поўнае або частковае фізічные знішчэнне гэтых груп.

12. Тэрыторыя, якую ппартызаны вызвалілі вызвалілі ад захопнікаў і ўтрымлівалі альбо кантраляваля яе пэўны час.

13. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (абластная акруга), уведзеная акупацыйнымі ўладамі ў 1941г. на захопленнай тэрыторыі.

14. Прымусовае перасяленне караннога насельніцтва ў іншыя месцы жыхарства.

15. афіцыяльная назва Узброеных Сіл Савецкай Расіі і СССР з 15 (23) лютага 1918 г. па 25 лютага 1946 г.

16. Умоўная назва аперацый савецкіх партызан па адначасоваму разбурэнню чыгункі і камунікацый.

17. Сукупнасць рэпрэсіўных, ваенных, эканамічных і палітычных акцый, галоўнымі мэтамі каторых былі ліквідацыя партызанскага руху і падпольнай барацьбы, захоп матэрыяльных і людскіх рэсурсаў.

18. Мэтанакіраванае перебазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя.

19. Узброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі былога СССР (Беларусь, Украіна, Літва). Ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939.

20. Генеральны план нацысцкіх уладаў Германіі па каланізацыі і германізацыі тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку і СССР.

 

 

                                                                                              

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.