|
|||
Інфінітыўныя сказы іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка18. Інфінітыўныя сказы іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка Інфінітыўныя сказы – аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам. Агульнае значэнне інфінітыўных сказаў – указанне на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым. Інфінітыўныя сказы з пункту погляду выражэння дзеяння блізка стаяць да безасабовых сказаў. Але ў безасабовых сказах інфінітыў з’яўляецца састаўным кампанентам галоўнага члена і залежыць ад безасабовага дзеяслова ці безасабова-прэдыкатыўнага слова. У інфінітыўных сказах інфінітыў з’яўляецца незалежным і сам займае пазіцыю галоўнага члена. Вылучаюць дзве разнавіднасці інфінітыўных сказаў: - інфінітыўныя сказы з часціцай “бы”: Паслухаць бы драздоў свістанне. - інфінітыўныя сказы без часціцы “бы”: Не пазнаць, Беларусь, цябе сёння. У інфінітыўных сказах можа выражацца: 1) неабходнасць, непазбежнасць дзеяння або яго немагчымасць: Ну, думаю, быць бядзе. 2) пажаданасць ажыццяўлення дзеяння, пабуджэнне, загад: Так рабіць 1, як я раблю 2. 3) нерашучасць, роздум, сумненне ў неабходнасці выканаць дзеянне: Ён спыніўся ў нерашучасці 1: сказаць ці не 2. 4) розныя эмацыйныя адценні: Век жыць вам у сэрцы народа, героі! Сферай выкарыстання інфінітыўных сказаў з’яўляецца размоўны стыль. У мове маст. літаратуры яны выкарыстоўваюцца ў мове персанажаў, а публіцыстычным стылі – у закліках і лозунгах.
|
|||
|