Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Рэкамендацыя па выкананню заданняў конкурса



Рэкамендацыя па выкананню заданняў конкурса

“Мая Радзіма – Беларусь”

Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі районнага дыстанцыянага конкурса “Мая Радзіма – Беларусі” (далей – Конкурс). Уважліва прачытайце прапанаваныя вам рэкамендацыі па выкананню заданняў Конкурса.

Першы этапа Конкурса “Па старонкам падручніка па геаграфіі Беларусі” адбудзецца 25 красавіка 2020 года. (Увага!) Пачатак конкурсу у 10.00.

Час на выкананне першага (тэарэтычнага) і другога (практычнага) тураў – 2 гадзіны. Размеркаванне часу на выкананне заданняў вызначае удзельнік конкурсу.

Дадаткова даецца 20 хвілін на запаўненне бланкаў адказаў. Таму вашы адказы прмаюцца да 15.20 гадзін 25 красавіка 2020 года. Прысланыя работы пазней вызначанага тэрміну не разглядаюцца.

Тэрмін выканання трэццяга (творчага) тура – да 27.04.2020 года да 13.00 гадзін.

Першы (тэарэтычны) тур складаецца з:

1. тэставых заданняў – 20 тэстаў. Правільным можа быць толькі адзін адказ;

2. пытанняў – 20 пытанняў;

3. работы з паняццямі – 20 тлумачэнняў паняццяў, па якіх неабходна вызначыць тэрмін;

Другі (практычны) тур складаецца:

1. работа з дыяграмай – па прапанавай дыяграме пазнаць галіну гаспадарчай дзейнасці; ахарактарызаваць сучаснае становішча умоў развіцця абазначаннай гаспадарчай дзейнасці; вызначыць перспектывы далейшага развіцця.

2. Славутыя мясціны Беларусі – па прапанаваных фотаздымках пазнаць аб’ект, запісаць аго назву і месцазнаходжанне.

Трэцці (творчы) тур – работа над міні-праектам па адной з прапанаваных тэм.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.