Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дантэ АЛІГ’ЕРЫ



БОСКАЯ КАМЕДЫЯ

ПЕКЛА Песня адзінаццатая 1 Мы падняліся на скалу крутую, Утвораную з цяжкіхвалуноў, І зазірнуцьхацелі ў бездань тую, 4 Адкульсмурод на могільнікішоў, Ды пах смярдзючызблытаўнашы планы – І мы вярнуліся назад ізноў. 7 «Тут Папа Анастасій1 пахаваны, – Мы прачыталі на адной з грабніц, – ДыяканамФацінамзгвалтаваны». 10 Увочы мне Вергілій2 паглядзіць І скажа: «Трэбапачакацьнямнога, Каб нюх з паганымпахампагадзіць». 13 «Мы згубім час! » – прымусілатрывога Крычацьмяне. «О сын мой дарагі! – Сказаўпаэт. – Каб не згубіцьнічога, 16 Скажу табе, штоўбачымтрыкругі Мы ўнізе – за каменнымігрудамі. Ніжэйшы – самыцесны і тугі. 19 Якіміабцяжараныграхамі Іхжыхары, скажу я. Мо тады Ты пойдзешбольшупэўненакругамі. 22 Зло, небу ненавіснае, заўжды З’яўляеццаці гвалтам, ціпадманам І прагне ў свет прынесцібольшбяды. 25 Дыашуканства, штоспрактыкаваным, Нахабным і бяздушным лайдакам Даемагчымасцьжыцьнарабаваным, 28 Большстрашныгрэх. Аддаўгвалтаўнікам Бог сёмы круг і паступіўбольш строга, Прызначыўшы круг восьмымахлярам. 31 Гвалт часам скіраванысупраць Бога, Супроцьлюдзей і скарбаўіх парой, А іншы раз – супроцьсябесамога. 34 Забойства – гвалт над плоццю, а разбой, Падаткі, вымаганні і пажогі – Насілле над маёмасцю і ёй. 37 Тамупрысудзабойцуменейстрогі. У сёмы круг за вонкавыабвод Аднойчытрапіцькожнызвердвухногі. 40 Любы ж самазабойца, як і мот, Трапляе на абводсярэдні круга, Ў якімпакутуегвалтоўны род. 43 Хтозацягнуўпятлю на шыі туга І спадчынуўсюпраматаў, тужыць Павінен як забойца і зладзюга. 46 Аўсе, хто не хацеў па-боскужыць, – Як атэісты, так і садаміты, Якіхнібыта Бог стварыўграшыць, – 49 Ваўнутранымабводзе круга скрыты. У гурцетым з Кагора3 ліхвяры І вымагальнік з каралеўскайсвіты. 52 Бываюцьрозныя і махляры. Адзінмахляр, як ліпку, абдзірае Таго, хтоверыцьлюдзям да пары, 55 Другі – таго, хтоім не давярае. У восьмым крузе, дзенаступныроў Страшней за папярэдні, Бог збірае 58 Лісліўцаў, крывадушцаў, ведзьмароў, Майстроўпадлогу, злодзеяўцаркоўных, Усякіхзводнікаў і гандляроў. 61 Аздраднікаўадносінпалюбоўных Паміжлюдзьмі – дзялкоў, штоправялі Даверлівыхбратоўадзінакроўных, – 64 Гасподзьссылае ў самыцэнтрзямлі, Дзеваладарыць Люцыфер4, якога Нябёсыскінулі і праклялі». 67 «Цяпер, – сказаў я, – мне вядомамнога Пра той прытон, дзегрэшны люд жыве, Якінічога не цаніўсвятога. 70 Скажы, чамугурмыварожыхдзве І назаўждыаддадзеныя кланы На здзеквятрам, залеве і дрыгве5, 73 Калііх Бог не любіць, не сасланы У гэтыспрат, калі ж ёнцерпіцьіх, Чамуяны так жорсткапакараны? » 76 «Я ад цябеніколіслоўтакіх Пачуць не думаў, – адказаўВергілій. – Скажы, твой розум у краяхякіх? 79 Мо трапіў ты ў палонякіхідылій І Арыстоцелеву6 «Этыку» забыў? Боневядома для адныхрэптылій, 82 Як ёнграхі на роды раздрабніў. Нястрыманасць, злабу і зверскінораў Грахаміёнгалоўнымізрабіў. 85 Пазбаў свой розум ад ганебныхшораў – Адразузразумееш сам, чаму Ўсявышняга не гэтактлустыбораў, 88 Як злодзей, абражае. І таму Гвалтаўнікоў на большыяпакуты Ёнаддае, чым першую гурму». 91 «О сонцапраўды! – ясказаў. – Крануты Я так тваімадказам, штолічу: Мне быцькарысна ў стане вечнай смуты. 94 Чаму не спагадаебагачу, Якіжывеліхвярствам, Бог лагодны, Я ад цябедаведацца хачу». 97 «Хайфіласофію, штонеабходны Парадакз’яўтлумачыць, розум твой Стараеццапрыняць за пункт зыходны, – 100 СказаўВергілій. – І яшчэзасвой: За мудраюпрыродаюняспынна, Як Арыстоцель у главе другой 103 Славутай «Фізікі» сцвярджаў, павінна Ісцімастацтва, кабягоназваць Унукам Бога кожны мог бязвінна. 106 Мастацтва, праца, веды кіраваць Павіннынамі, бо свой хлеб у поце Чала свайго нам трэбаздабываць. 109 Аліхвяра не ўбачыш у рабоце. Маглі б, дык абабраліліхвяры б Усіх, дыхнуць не даючыгалоце. 112 Але пара! Ужосузор’е Рыб, З’явіўшыся, зару на ўсходзебудзіць, І вецерглушыць Калясніцы7 рып. 115 Хадземхутчэй! Нам некалімарудзіць! »   РАЙ Песня трэцяя 1 Осонца, спапяліўшае каханнем8, Мне выглядісціныадкрыла ты Сваімнадзівадоказнымпрызнаннем. 4 Дытолькі я сказацьхацеўабтым, Была мая істотаўсхвалявана З’яўленнемпрывідаў да нематы. 7 Яны з’явіліся так нечакана, Што на губах маіх не расцвіла Праніклівымісловаміпашана. 10 Прыблізнагэтак, як паверхняйшкла Нярэдкаадбіваюццакаралы І жэмчугчалавечага чала; 13 Як зіхацяць агаты і апалы У моры падпразрыстаювадой, Каліадпачываюцьнедзе шквалы, 16 Абліччыбліскалігурмы людской. Падман мой адваротныбыўпадману, Якіхлапцазачараваў ракой9. 19 Чарговыпрывід да мяне з туману Падплыўадбіткамлюстраным – і, хоць Я тварам да ягоімгненна стану, 22 Мой позірк не зачэпіцца за плоць. І я вачамі ў Беатрычэўпіўся, Так і не зняўшынематыаброць. 25 «Ты смешным хлопчыкамізноўзрабіўся, – Каханая мне кінулапапрок. – На ісцінудагэтуль ты не ўзбіўся, 28 Таму і спатыкаешсяштокрок. Узяты тут падБожуюахову Ўсетыя, штопарушылі зарок. 31 Пачнілепш з імішчыруюразмову. Як абсалютнайісцінепавер Іхбоскамудаверліваму слову». 34 Я далікатна – помню як цяпер – Загаварыўсазданнютрапяткою, Якая той жапесціланамер: 37 «Дух, створаны для шчасця і спакою, Якіпад небам вечнагажыцця Струменіццапразрыстаюракою, 40 Вярнісваёімя мне з небыцця, Пралёспаведай свой». І здань сказала, Азоранаясонцампачуцця: 43 «Жаданнюшчыраму не закрывала Ніколінашаміласэрнасцьбрам, Бо з міласэрным Богам сябравала. 46 Манашкамібыцьдавялося нам. Нам сэрцы не разбэсцілапагарда. Разгледзьуважлівамяне – і сам 49 Пераканаешся, што я – Пікарда10. Бог перайначыў нас на свой манер – І я цяперувагібольшайварта. 52 Мы змешчаны ў маруднейшайса сфер11. Наш спакусіцель – Дух Святы. І рады Мы ўсе, што тут знаходзімсяцяпер. 55 Выходзілі мы часам з-падулады Прыстойнасці і доўгу на зямлі – І не жадаемнічыёйспагады». 58 І я Пікардзевымавіў: «Знялі Накідкі вы – і залатыярызы Ўсім вам абліччыбоскіядалі. 61 Другімісталі і тваеабрысы. На твары светлым, каб не твой расказ, Не змог бы я знайсцібылыярысы. 64 Але скажы: вы хочаце, каб вас Бог размясціў на сферах большвысокіх? » ТакіПікарда мне дала адказ, 67 Зірнуўшы на сябровакяснавокіх І ярка азарыўшысяагнём Пачуццяўнезабыўных і далёкіх: 70 «Мы ў згодзе з міласэрнасцюжывём І задаволеныятым, што маем, Боўласнайволіволі не даём. 73 Калівышэй мы ўзняццапажадаем, Абразім і разгневаем Таго, Хтоасабістаўсімкіруе Раем. 76 Вялікігрэхаслухацца Яго. І гэташчасце, вер, а не спагнанне Выконваць волю Ўладарасвайго. 79 Наш лёс увесь і наша існаванне – У Божайволі. Толькі ў ёйадной – Дазвол на радасць і на хваляванне. 82 І ты павіненведаць, браце мой, Што на прыступкахразмясцілазгода Нас у дзяржавегэтайнезямной. 85 У воліБожай – мір наш і лагода, Яна той акіян, кудыцячэ Ўсё, штостварыла мудрая прырода». 88 Спасціг я ісцінуаднуяшчэ: З’яўляюццаўсемесцы ў небе Раем, Хоць Бог у ім не ўсім сутаны тчэ. 91 Прыблізна так, як часам насычаем Смажонкай мы сябе, а спадцішка Ўжосталіназіраць за караваем, 94 Мне закарцела, каб мая рука Тканінунадаткануюдаткала, Зматалацалкамнітку з чаўнака. 97 «Заслугі і жыццё, – яна сказала, – Вышэй за нас жанчынупаднялі, Чыё і я насіла пакрывала12. 100 З тым, хтопрымае клятвы ўсе, калі Яны сугучны з вераю святою, Мянешляхіжыццёвыязвялі. 103 Ісці за імпакорлівайхадою Мне захацелася – і я тады ж Ягонайжонкай стала маладою. 106 Дыіншы мне на долю выпаў крыж Не захацелілюдзі, кабгасціла Я ў царстве келляў і аціхлыхніш. 109 І гэтаеспакойнаесвяціла, Якое к нам нячутнападплыло, – Сястра, што Богу думкіпрысвяціла. 112 Ды люд, штосее не дабро, а зло, Дамогся, каб святое пакрывала Сарвана з галавыяе было. 115 Аднакянанабожнасцьзахавала, Не зломленаямераю крутой, І з сэрцапакрывала не сарвала. 118 Ты бачышценьКанстанцыі святой13, Штонарадзілатрэцішвабскігонар Калісь ад швабскайгордасці другой». 121 Сказала так Пікарда і натхнёна СпявацьМарыіaveпачала, Пакуль не знікла ў далечызамглёнай. 124 Яе, як вадкасць, прынялаімгла. Мой позірк следам рухаўся за ёю, ПакульПікардабачная была. 127 Затым на Беатрычэ з цеплынёю Я стаўглядзець, але янамяне Сляпілапрамяністасцюсваёю, 130 І я ад ззяннягэтагазнямеў.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.