Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Зацвярджаю. Методыка выкладання спецдысцыплін. Складальніки. Рэцэнзенты. Тлумачальная запіска



 

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

 

Зацвярджаю

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

_______________ Ю. П. Бондар

_____“  ___________ 2012 г.

Рэгістрацыйны № ВД - ____ вуч.

 

Методыка выкладання спецдысцыплін

Вучэбная праграма

па спецыяльнасці 1-17 01 05 Рэжысура свят (па напрамках),

напрамку спецыяльнасці 17 01 05 – 01 Рэжысура свят (народныя)

 

 

Мінск 2012


Складальніки

А. М. Аляхновіч, прафесар кафедры рэжысуры абрадаў і свят установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, прафесар

В. А. Грачова, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства

 

Рэцэнзенты

У. А. Мішчанчук, дэкан тэатральнага факультэта ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, прафесар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

І. А. Алексніна, дацэнт кафедры тэтральнай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

 

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай рэжысуры абрадаў і свят установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №1 ад 28. 08. 2012 г. );

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

(пратакол № 1 ад 24. 09. 12 )

Адказны за рэдакцыю

Адказны за выпуск А. М. Аляхновіч


Тлумачальная запіска

“Методыка выкладання спецдысцыплін” уваходзіць у круг прадметаў псіхолага-педагагічнай накіраванасці і абагульняе атрыманныя студэнтамі тэарэтычныя веды, надаючы ім практычную накіраванасць. Яна рыхтуе студэнтаў да праходжання педагагічнай практыкі і ў далейшым – да іх дзейнасці ў якасці выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін у галіне мастацтва. Дыяпазон прафесійных функцый, да якіх рыхтуюцца студэнты, даволі шырокі: рэжысёры, стваральнікі, выканаўцы, даследчыкі, выкладчыкі, нарэшце, прагандысты розных відаў мастацкай культуры. У межах кожнай з адзначаных функцый прысутнічае асветніцкі аспект. Такім чынам дысцыпліна выступае адначасова як мэта і сродак выхавання, адукацыі і прафесійнага станаўлення студэнтаў.

 Трэба адзначыць, што ў сучаснай сацыякультурнай прасторы педагагічная дзейнасць у сферы мастацкай адукацыі і эстэтычнага выхавання ажыццяўляюцца не толькі ў працэсе акадэмічнай вучэбна-выхаваўчай работы, але і ў межах дасугавай дзейнасці, што патрабуе адпаведных форм і метадаў выкладання.

Дысцыпліна “Методыка выкладання спецдысцыплін” з’яўляецца асноватворным звяном пры падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў-выкладчыкаў у сферы абрадава-святочнай культуры.

Мэта дысцыпліны – падрыхтоўка студэнтаў да ажыццяўлення прадуктыўнай прафесіцнай дзейнасці ў якасці выкладчыка спецдысцыплін.

Задачы:

- выхаванне гуманістычнай высокапрафесійнай асобы выкладчыка;

- развіццё ў студэнтаў зацікаўленнасці ва ўдасканаленні асабістага педагагічнага майстэрства;

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў аб сучасных дасягненнях і актуальных тэндэнцыях у сферы выкладання тэатральных і фальклорна-відовішчных спецдысцыплін і уменняў іх практычнага выкарыстання;

-  стварэнне падстаў да ўзнікнення ў студэнтаў навыка прафесійных педагагічных зносін у сферы выкладання спецдысцыплін.

У выніку вывучэння прадмета “Методыка выкладання спецдысцыплін” студэнт павінен ведаць:

- характар уздзеяння творчых заняткаў тэатральна-відовішчным мастацтвам на асобу творцы;

- спецыфіку выкладання асобных прадметаў, уваходзячых у комплекс спецдысцыплін;

- педагагічныя прынцыпы і метады вучэбна-выхаваўчай і творчай работы з навучэнцамі рознага ўзросту;

- уклад вядомых дзеячоў тэатральнага мастацтва ў стварэнне сучаснай школы навучання сцэнічнаму майстэрству;

- прынцыпы планавання вучэбна-творчай работы у розных формах навучання.

 Умець:

- вызначаць неабходны і дастатковы змест, эфектыўную методыку вучэбна-творчых заняткаў у залежнасці ад мэтаў, форм навучальнага працэса і ўзросту навучэнцаў;

- карыстацца метадамі выяўлення індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў людзей рознага ўзросту для прадукцыйнага ўключэння іх у эстэтычную дзейнасць;

- кампетэнтна ставіць і вырашаць педагагічныя і выхаваўчыя задачы ў адносінах выканаўцаў і гледачоў пры ўвасабленні свята.

У працэсе выкладання дысцыпліны выкрыстоўваюцца наступныя метады:

- тэхналогія вучэбнай дзейнасці, якая абапіраецца на рацыянальна-лагічныя і асацыятыўна-вобразныя спосабы засваення матэрыялу;

- інтэрактыўныя метады навучання (ўкараненне атрыманых ведаў у прафесійную дзейнасць, наладжванне зваротных сувязей, удасканальванне пазнаваўчай і творчай дзейнасці);

- камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і іншыя актыўныя формы і метады);

- гульнявыя тэхналогіі, ў межах якіх студэнты ўдзельнічаюць у крэатыўных, імітацыйных, ролявых і дзелавых гульнях і інш.

Самастойная работа студэнтаў можа быць выканана ў форме рэфератаў, эсэ, паведамленняў па прапанаванай тэматыцы. Таксама магчыма падрыхтоўка прэзентацый у адпаведнасці з тэматыкай вучэбных заняткау па асобных прадметах. Самастойная работа мае на мэце распрацоўку зместу і методыкі заняткаў па асобных спецдысцыплінах, скіраваных на работу з навучэнцамі рознага ўзросту, а таксама на планаванне заняткаў у межах розных форм мастацкай адукацыі: акадэмічных, дасугавых, рэкрэацыйных.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны  “Методыка выкладання спецдысцыплін” прадугледжпннп 106 гадзін, з якіх 54 гадзіны – аўдыторныя заняткі (10 гадзін – лекцый, 44 практычныя заняткі).

Рэкамендаваная форма кантролю – экзамен.

 




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.