Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Наступны нумар “Весніка Грамады вучняў” выйдзе ў панядзелак, 19 сакавіка 2018 году.



 

Газета

Веснік Грамады вучняў 9 “А”

Орган Агульнарэспубліканскага аб’яднання “Грамада   

вучняў 9 “А” класа СШ №55 г. Мінска”

№25. Пятніца, 16 сакавіка 2018 году

Наступны нумар “Весніка Грамады вучняў” выйдзе ў панядзелак, 19 сакавіка 2018 году.

20 САКАВІКА 2018 ГОДУ -

ВЫБАРЫ ШКОЛЬНАГА САМАКІРА-

ВАННЯ Ў СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ №55 Г. МІНСКА

УСЕ НА ВЫБАРЫ!

ПЕРАДВЫБАРЧАЯ ПРАГРАМА МІКІТЫ СЯРГЕЕВІЧА ЖУРАВА, СТАРШЫНІ ГРАМАДЫ ВУЧНЯЎ 9 “А”, НА ВЫБАРАХ ШКОЛЬНАГА САМАКІРАВАННЯ

Паважаныя сябры, чальцы Грамады вучняў!

    Як вы ведаеце, неўзабаве ў нашай школе адбудуцца выбары школьнага самакіравання.

    Я, як кандыдат ад нашага аб’яднання на гэтых выбарах, маю права скарыстацца старонкамі газеты “Веснік Грамады вучняў” дзеля таго, каб паведаміць усім сябрам Грамады аб маёй праграме і аб тым, за каго пажадана было б галасаваць. Я, як Старшыня арганізацыі, вылучыў сваю кандыдатуру

2_______Веснік Грамады вучняў__

на пасаду Школьнага Прэзідэнта.

Мая каманда – гэта сябры ЦК і Прэзідыўма Грамады: А. Я. Андрэенка, Г. С. Бабровіч, Я. А. Валынчук і простыя грамадаўцы: В. В. Кунцэвіч, А. У. Шлапакоў.

    Наша Праграма прадугледжвае выкананне 5 пунктаў:

- Павышэнне прэстыжу школы №55 праз правядзенне масавых мерапрыемстваў у школе;

- Стварэнне школьных сродкаў масавых інфармацый;

- Павышэнне ўзроўню правядзення школьных мерапрыемстваў;

- Змяненне выгляду фае школы;

- Папулярызацыя школьнага жыцця.

Пад гэтымі пунктамі мы, у асобе нашага блоку, бачым поўнае рэфармаванне жыцця 55-ай школы, у якой галоўную ролю павінен іграць голас простага вучня.

На выбары я і мая каманда ідзе пад імём Грамады вучняў. Гэта робіцца дзеля таго, каб папулярызаваць нашу арганізацыю, каб пашырыць шэрагі арганізацыі.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.