Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





РЕКРЕАЦИОННЫЙ ПОТЕНЦИАЛ И СОВРЕМЕННОЕ РАЗВИТИЕ ТУРИЗМА



АКІЯНІЯ

Зыходзячы з самой назвы (ад слова акіян) – Акіянію цяжка аднесці да якой-небудзь часткі свету. Гэта тэрыторыя ў Ціхім акіяне, паміж Азіяй, Аўстраліяй і Амерыкай. У Акіянію ўваходзяць астравы і архіпелагі (групы марскіх астравоў) у Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй часцы акіяна.

Астравоў вялікае мноства, але іх агульная плошча менш 2% воднай прасторы, дзе яны размешчаны. Сярод іх і адзін з буйнейшых астравоў у свеце - Новая Гвінея і каралавыя атолы, якія ледзь выступаюць з мора. Каралавыя астравы – атолы – вяршыні каралавых паліпаў – жывёл тыпа кішэчнаполастых. Калі рыф вырастае на схілах вакол вяршыні падводнай гары (часта былога вулкана), яго надводная частка мае выгляд кальца з унутранай лагунай (атол).

Па насельніцтву і культуры Акіянію падзяляюць на тры вобласці: Меланезію, Палінезію і Мікранезію (грэч. “несос” – востраў).

Меланезія (“мелас” – грэч. – чорны) – сапраўды ахоплівае Паўднёва-Заходнюю частку Акіяніі, якую засяляюць цёмнаскурыя народы з курчавымі валасамі і прыплюшчанымі насамі. Палінезія (“полі” – грэч. – шмат) – самая абшырная прастора Ціхага акіяна, Мікранезія (“мікрас” – грэч. – маленькі) – бліжэй за ўсіх размешчана да Азіі, аднак тут самыя маленькія астравы, і іх менш, чым у другіх раёнах Акіяніі.

Меланезія (чорныя астравы) – гэта Новая Гвінея, Саламонавы астравы, Новыя Гебрыды, Новая Каледонія, Фіджы, астравы Санта-Крус, Банкс і інш.

Карэннае насельніцтва падзяляецца на меланезійцаў (жывуць на ўзбярэжжы Новай Гвінеі) і папуасаў (ва ўнутраных частках іншых буйных астравоў). Знешне меланезійцы незвычайна падобныя, толькі адрозніваюцца па мовах. І хаця меланезійскія мовы ўваходзяць у вялікую малайска-палінезійскую сям’ю, людзі розных народаў, народнасцяў ці плямёнаў, якія на іх размаўляюць не могуць разумець адзін аднаго. А папуаскія мовы не толькі не роднасныя ніякім мовам свету, але вельмі часта нават не роднасныя адна адной.

Яшчэ ў маладаступных горных раёнах Новай Гвінеі і на многіх вялікіх астравах жывуць маларослыя пігмейскія плямёны. Яны і іх мовы пакуль не дастаткова вывучаны.

Палінезія (мноства астравоў) – размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, ад Новай Зеландыі на поўдні да Гавайскіх астравоў на поўначы і ад архіпелагаў Тонга і Самаа да астравоў Куку, Тубуаі, Таіці, Маркізскіх астравоў і так далей на ўсход да самага аддаленага вострава Пасхі.

Паходжанне гэтых астравоў адлюстравана ў адным таіцянскім міфе: зямля калісьці ўяўляла сабой адно цэлае, але пасля таго, як багі раззлаваліся на людзей, яны разбілі яе на дробныя кавалачкі ім у пакаранне – на шматлікія астравы.

У параўнанні з меланезійцамі, палінезійцаў можна назваць светлымі: іх скура бывае ад светла-карычневага да цёмна-жоўтага колеру, некаторыя, нават, толькі крыху больш цёмныя, чым смуглыя еўрапейцы.

Палінезійцы былі цудоўнымі мараходцамі. Яны будавалі двайныя ладдзі з балансірам, куды ўмяшчаліся не толькі воіны з жонкамі і дзецьмі, але і свінні, запасы вады і насення. Палінезійцы, якія выдатна ведалі зорнае неба, накірункі вятроў і тячэнняў, рассяляліся па розных кутках акіяна.

Целы астравіцян цалкам пакрывала вытанчаная татуіроўка (слова – “татуу” – палінезійскае). Значэнне татуіроўка мела не толькі дэкаратыўнае, а ў большай ступені была звязаная з сацыяльнымі і рэлігійнымі ўяўленнямі. Юнакі і дзяўчаты рабілі татуіроўкі ў перыяд палавога паспявання, пасля чаго яны мелі права на шлюб. Больш поўная татуіроўка (часам пакрывала ўсё цела) складала асаблівы прывілей, паказвала на грамадскі ранг і дасягненні.

З упрыгожанняў найбольшую перавагу палінезійцы аддавалі птушыным пер’ям. Часам выкарыстоўвалі жывыя кветкі (вянкі, каралі і нш. ). Насілі кветкі ў валасах, за вушамі, у вушах і нават у носе.

Мікранезія (маленькія астравы) – займаюць заходнюю частку Акіяніі, астравы Гілберта, Маршалавы, Каралінскія і Марыанскія, Банаба, Науру і іншыя. У культуры і мове заходняй Мікранезіі адчуваецца інданезійскі ўплыў (яна бліжэй усяго да Азіі), а ва ўсходняй – палінезійскі. Аднак і культура і мовы Мікранезіі роднасныя, хаця, канешне не ў такой ступені як у палінезійцаў, якія лёгка могуць дамовіцца паміж сабой у розных кутках акіяна.

Материал учебного пособия: Воскресенский, В. Ю. Международный туризм

РЕКРЕАЦИОННЫЙ ПОТЕНЦИАЛ И СОВРЕМЕННОЕ РАЗВИТИЕ ТУРИЗМА



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.