Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове



Частка В

Вызначце, з дапамогай злучніка ці злучальнага слова звязаны часткі складаназалежнага сказа. Адказ запішыце ________________________________________________

З-за навіслага над зямлёй вецця адразу ж заяснела перад намі шырокая палоска святла, што зусім невядома дзе злівалася з небам.

Д р у г і ў з р о в е н ь (6-8 балаў)

Частка А

1. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Якуб Колас і Янка Купала даказалі: сапраўды, ёсць такі народ, калі ён нараджае геніяў, патрэбна такая мова, калі на ёй можна ствараць шэдэўры;

2) Ужо такі быў гэты чалавек, што, калі нечага захоча, дык абавязкова даможацца свайго;

3) Змена аднаго імгнення другім – вечная, і не павінен здзіўляцца гэтаму чалавек, не павінен жадаць іншых, яму падуладных змен, бо ў ім, у чалавеку, – тая ж залежнасць ад законаў жыцця;

4) Зямля нібы раставала, растаплялася ў душна-салодкй млосці; гэтая млосць пераходзіла на людзей, на жывёлу, спавівала ўсіх мяккай пялёнкай бяссілля;

5) Пад вечарзніклі хмары, і выбліснула сонца.

2. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) І хістаецца асока і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлы перабор;

2) Вось дзьмухне вецер – і вершаліны асін паціху закіпяць;

3) Соладка спявае ды горка слухаць;

4) Ды пасталеў намнога сад і мы намнога пасталелі;

5) Сакавітая зеляніна травы і блакітная бель ракі.

3. Адзначце складаныя бяззлучнікавы сказы, састаўныя часткі якіх выражаюць адносіны адначасовасці:

1) Мірна шасцелі лісцем яблыні, у траве бесклапотна скакалі конікі, па-звычайнаму ціўкалі кашлатыя вераб’і;

2) Раптам бачу: зайчык з кустоў выскачыў, бяжыць паперадзе;

3) Яшчэ стаіць туман, на кожнай травінцы, на кожным кусточку вісяць цяжкія кроплі срэбнай расы;

4) Палявая дарога раскісла, усюды пабеглі ручайкі;

5) Рыгор закінуў вудачку – адразу клюнула.

4. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі:

1) Якая заслуга, такая і пашана;

2) Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары;

3) Здаецца мне, што самалётам планіруе над сасняком каршун;

4) Там, дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі, дзе чароты сцяною над вадою ўзняліся, дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў, заблудзілася ў лесе зялёнае рэха;

5) Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць, дзе на кожнай сцяжыне курганы стаяць.

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) На ранку лугі заўсёды высцілаў густы туман, па якім, здавалася, можна было бегчы, як па палатне, і які сведчыў ужо, што ў прыродзе пачынаецца дужанне цеплыні і холаду: цеплыня не хацела яшчэ здавацца, але і холад з кожным днём усё мацнеў;

2) У залацістай чырвані зіхацела неба, а ўся вялізная прастора вады, нібыта была заліта расплаўленай меддзю і срэбрам, якія не змешваліся, а гарэлі, пераліваліся ў такт ціхаму пагойдванню хваляў возера;

3) Возера адчуваецца па гуках – гуляе рыба і шэпчацца хваля з прыбярэжным пяском;

4) Па тым як краска падатліва пружыніла пад пчалою і слухалася яе лапак узнікала пачуццё іх супольнасці, здавалася нават: кветка ведае, што трэба пчале;

5) Лес спрадвеку стаіць каля вёскі, дзе я нарадзіўся і вырас, і яго шум, заклапочаны шум старога бору, наводзіць на развагу.

Частка В

Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і тымі знакамі прыпынку, якія трэба паставіць на месцы пропускаў. Адказ запішыце.

А. Пасярод лужка, як усё роўна хто са жмені сыпануў іх у траву, зіхацелі, кідаліся ў вочы ярка-чырвоныя агеньчыкі, ці, як тут кажуць, пажарыкі __ у левым кутку рэдка, па адным, стаялі белыя рамонкі, якія павярнуліся тварыкамі да сонца.   1. Коска
Б. Я зразумеў, чаму мама так моцна любіла вясну __ з вясной у яе была звязана надзея на ўрадлівае лета, рупную восень і негалодную зіму. 2. Працяжнік
В. Уставала сонца __ усе ведалі, што жыццё не спынілася, што яно крынічыць і прарываецца наверх, шукаючы выйсця з-пад тоўшчы снегу. 3. Двукроп’е
Г. Азерца зноў стала гладзенькае __ і было відаць, як кроплі малявалі на ім кругі. 4. Кропка з коскай
  5. Коска і працяжнік

А __; Б __; В __; Г __

Т р э ц і ў з р о в е н ь (9-10 балаў)

Частка А

1. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Спачатку вецер, такі пругкі, што яго нават можна ўзяць у жменю, і такі неспадзявана сухі і нязвычны пасля доўгіх восеньскіх дажджоў, паабтрасае апошнія лісты з дрэў, якія і так ужо гола стаяць, нібы прывіды, павыдзімае халодную ваду з лужын; потым бадзёры марозік, якім вельмі ж ужо яршыста дыхаецца, падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна, вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах (не паспеў пераабуцца ў што-небудзь цяплейшае), адчуваеш кожную няроўнась схопленай марозам груды.                                                                             

1) 9; 2) 8; 3) 7; 4) 6; 5) 5

2. Адзначце складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі:

1) Вакол цішыня, толькі ледзь-ледзь булькацяць струмені вады пад кручай;

2) На дварэ вецер, прытым несціхана шуміць дождж;

3) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары;

4) То нямеюць нівы ў полі, то дрыжыць пяшчотна гай;

5) Дзядуля быў яшчэ дужы, і нават вочы яго захавалі былы бляск.

3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Хутка на стале з’явіўся самавар, зашыпела скаварада – частавалі нечаканага госця;

2) Заўсёды ў лесе добра мне – у ім так ціха, урачыста;

3) Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду: хлынула вон зімавая нуда, сонца ўносіць цяпло і пагоду; шумныя песні іграюць лясы, павявае ветрык цеплаваты; белая ніва ад снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы;

4) У Баранавічах налучыўся кандуктар добры: ён згадзіўся давезці ў Вільню сходна;

5) Жнівень падышоў да сярэдзіны; раніцай на лагу ўжо выпадала густая з начы раса, халодная, аж калола ногі.

4. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

1) Дуб ведаў, што купальскі агонь – гэта сонца, якое сыходзіць на зямлю, сонца, якім усё жыве;

2) Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая дарога, якой ты ідзеш у будучыню;

3) Шырокаю паласою, якая перарываецца толькі зрэдку селішчамі і невялікімі палямі, па беразе нашай ракі цягнуцца бары і нават пушча, дзе растуць меднастволыя карабельныя сосны – выносныя, гонкія;

4) У зімовы час зубры трымаюцца ў такой мясцовасці, дзе лягчэй хавацца ад ветру і снег не такі глыбокі;

5) Алесю здавалася, што і кнігі, і мастацтва хвалююць яго таму, што ў бяскрайніх абшарах зямлі ёсць гэты, дарагі яго сэрцу кавалачак зямлі, што ўтульна змясціўся між дзвюма вёскамі.

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх 4 прэдыкатыўныя часткі:

1) Стаяў ціхі надвячорак пасля спякотнага дня, але ўжо ўсё: і маўклівыя прыбраныя ўзгоркі, і пыл, што за цэлы дзень назбіраўся ў паветры, а цяпер асядаў на зямлю, і сырасць, што пацягнула ад прырэчнага алешніку, – было вераснёвае, асенняе;

2) Вада ж сцюдзёная, смачная, адразу адчуваеш, як у цябе з’яўляецца бадзёрасць і сіла;

3) Мяне здзівіла цысціня каля хаты: нідзе няма ні паперынкі, ні сухой былінкі, а дарожка з вуліцы на двор акуратна падмецена;

4) Пасля таго як Засмужац мінуў пажарышчы, да яго дайшла здагадка: адзін з гэтых агеньчыкаў, напэўна, і свяціў яму;

5) Віктар памятае: яго блізкі сябар, перапоўнены каханнем, так засумаваў па сваёй абранніцы, што позна ўвечары, напазычаўшы ў сяброў грошай, узяў таксі і паехаў у гэткую далеч – аж у Крупкі! – каб толькі пабачыць яе і раніцою вярнуцца на лекцыі.

Частка В

Вызначце тып складанага сказа. Адказ запішыце _________________________________________

Праца і побыт людзей, іх думкі і спадзяванні, маладая шчырасць кахання і горыч расставання – усё гэта знайшло адбітак у народных песнях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія назаўжды становяцца спадарожнікамі чалавека

Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове

Складаны сказ (11 клас)

П е р ш ы ў з р о в е н ь (1-5 балаў)

Частка А

1. Адзначце складаныя сказы: 1) Гэта быў буйнаваты ўжо дроздзік – цёмна-шэры, нават карычняваты, са светлымі плямкамі на пер’і, з вялікімі лупатымі вачыма; 2) Многае захавалася з таго, чым была калісьці славутая і багатая Заходняя Дзвіна; 3) З ціхай, спакойнай задуменнасцю на твары, адпачываючы пасля нялёгкага будня, сядзелі жанчыны па абодва бакі стала, накрытага простым ільняным абрусам; 4) Дзённая гарачыня спала, прыемны халадок лёг на горад; 5) Вельмі добра рваць арэхі на такіх кустах: не трэба ні галавы задзіраць, ні нагінаць арэшыны.

2. Адзначце складаназлучаныя сказы: 1) Мікола жыве ў горадзе, а Пятрусь – у вёсцы; 2) Цяпер сажалкі зараслі чаротам, але з іх выцякала вада, бегла ручаём, які пакрысе большаў; 3) Было цёпла, і моцна пахла вясной; 4) Сцяпан выглянуў на вуліцу, пустую і ціхую, і зноў вярнуўся на двор; 5) То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую хмару.

3. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы: 1) Шлях да сапраўднай культуры творчасці – гэта рух пісьменніка да найглыбейшых дум і пачуццяў свайго народа; 2) Дыхнуў ветрык, загаманілі маладыя дубы, як бы вітаючы свайго гаспадара; 3) Ігнат Макаравіч падышоў да магілак, зняў сваю форменную шапку, пастаяў хвіліну; 4) Лес выпусціў толькі каля самых калінкавіцкіх хат; адразу за соснамі заблішчэлі агеньчыкі, пачалася вуліца; 5) Адзінокі яблык так і астаўся на яблыні: яго ж адсюль не відно.

4. Адзначце складаназалежныя сказы: 1) У гэтую зіму, калі ідзе снег ледзь не кожны дзень, лес іншы раз падобны на казку; 2) Маладое, яшчэ нібы малочнае, лісце не толькі свеціцца, а быццам бы прасвечваецца; 3) Кожны з нас, сябры, заўсёды з вялікай любоўю ўспамінае родны край, дзе нарадзіўся, правёў дзяцінства, вучыўся, потым пайшоў у свой шлях, у людзі; 4) Праўду кажуць: любая рана гоіцца, калі ад яе не паміраюць; 5) Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я пакаціў веласіпед да вёскі, што відаць была кіламетры за тры ад лесу.  

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі: 1) Любоў пісьменніка да дзяцей – вяршыня складанай і тонкай педагогікі, і ёю дасканала валодае Васіль Вітка; 2) Песні луналі ў начы, якая ад агнёў была яшчэ чарнейшая, ляцелі да мігатлівых зорак, і тыя ўсю гэту кароткую ноч ігралі, пераліваліся, мяняліся колерамі, слухалі людскія галасы; 3) Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця; 4) Спачатку месяц быў чырвоны і стаяў нізка над зямлёй; здавалася, што ён ляжаў на прырэчных кустах, у тым месцы, дзе на высокім беразе высечаны лес; 5) Міхась гаварыў знаёмым, што той, хто хоць раз бачыў велічныя рэшткі колішніх муроў Навагрудскага замка, роў, што акружае Замкавую гару, хто хадзіў брукаванымі вуліцамі, якія круцяцца на вялізным грудзе, гэтага горада не забудзе.

Частка В

Вызначце, з дапамогай злучніка ці злучальнага слова звязаны часткі складаназалежнага сказа. Адказ запішыце Злучальнае слова

З-за навіслага над зямлёй вецця адразу ж заяснела перад намі шырокая палоска святла, што зусім невядома дзе злівалася з небам.

Д р у г і ў з р о в е н ь (6-8 балаў)

Частка А

1. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Якуб Колас і Янка Купала даказалі: сапраўды, ёсць такі народ, калі ён нараджае геніяў, патрэбна такая мова, калі на ёй можна ствараць шэдэўры;

2) Ужо такі быў гэты чалавек, што, калі нечага захоча, дык абавязкова даможацца свайго;

3) Змена аднаго імгнення другім – вечная, і не павінен здзіўляцца гэтаму чалавек, не павінен жадаць іншых, яму падуладных змен, бо ў ім, у чалавеку, – тая ж залежнасць ад законаў жыцця;

4) Зямля нібы раставала, растаплялася ў душна-салодкй млосці; гэтая млосць пераходзіла на людзей, на жывёлу, спавівала ўсіх мяккай пялёнкай бяссілля;

5) Пад вечар зніклі хмары, і выбліснула сонца.

2. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) І хістаецца асока і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлы перабор;

2) Вось дзьмухне вецер – і вершаліны асін паціху закіпяць;

3) Соладка спявае ды горка слухаць;

4) Ды пасталеў намнога сад і мы намнога пасталелі;

5) Сакавітая зеляніна травы і блакітная бель ракі.

3. Адзначце складаныя бяззлучнікавы сказы, састаўныя часткі якіх выражаюць адносіны адначасовасці:

1) Мірна шасцелі лісцем яблыні, у траве бесклапотна скакалі конікі, па-звычайнаму ціўкалі кашлатыя вераб’і;

2) Раптам бачу: зайчык з кустоў выскачыў, бяжыць паперадзе;

3) Яшчэ стаіць туман, на кожнай травінцы, на кожным кусточку вісяць цяжкія кроплі срэбнай расы;

4) Палявая дарога раскісла, усюды пабеглі ручайкі;

5) Рыгор закінуў вудачку – адразу клюнула.

4. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі:

1) Якая заслуга, такая і пашана;

2) Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары;

3) Здаецца мне, што самалётам планіруе над сасняком каршун;

4) Там, дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі, дзе чароты сцяною над вадою ўзняліся, дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў, заблудзілася ў лесе зялёнае рэха;

5) Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць, дзе на кожнай сцяжыне курганы стаяць.

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) На ранку лугі заўсёды высцілаў густы туман, па якім, здавалася, можна было бегчы, як па палатне, і які сведчыў ужо, што ў прыродзе пачынаецца дужанне цеплыні і холаду: цеплыня не хацела яшчэ здавацца, але і холад з кожным днём усё мацнеў;

2) У залацістай чырвані зіхацела неба, а ўся вялізная прастора вады, нібыта была заліта расплаўленай меддзю і срэбрам, якія не змешваліся, а гарэлі, пераліваліся ў такт ціхаму пагойдванню хваляў возера;

3) Возера адчуваецца па гуках – гуляе рыба і шэпчацца хваля з прыбярэжным пяском;

4) Па тым як краска падатліва пружыніла пад пчалою і слухалася яе лапак узнікала пачуццё іх супольнасці, здавалася нават: кветка ведае, што трэба пчале;

5) Лес спрадвеку стаіць каля вёскі, дзе я нарадзіўся і вырас, і яго шум, заклапочаны шум старога бору, наводзіць на развагу.

Частка В

Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і тымі знакамі прыпынку, якія трэба паставіць на месцы пропускаў. Адказ запішыце.

А. Пасярод лужка, як усё роўна хто са жмені сыпануў іх у траву, зіхацелі, кідаліся ў вочы ярка-чырвоныя агеньчыкі, ці, як тут кажуць, пажарыкі __ у левым кутку рэдка, па адным, стаялі белыя рамонкі, якія павярнуліся тварыкамі да сонца.   1. Коска
Б. Я зразумеў, чаму мама так моцна любіла вясну __ з вясной у яе была звязана надзея на ўрадлівае лета, рупную восень і негалодную зіму. 2. Працяжнік
В. Уставала сонца __ усе ведалі, што жыццё не спынілася, што яно крынічыць і прарываецца наверх, шукаючы выйсця з-пад тоўшчы снегу. 3. Двукроп’е
Г. Азерца зноў стала гладзенькае __ і было відаць, як кроплі малявалі на ім кругі. 4. Кропка з коскай
  5. Коска і працяжнік

А 4; Б 3; В 2; Г 1

Т р э ц і ў з р о в е н ь (9-10 балаў)

Частка А

1. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Спачатку вецер, такі пругкі, што яго нават можна ўзяць у жменю, і такі неспадзявана сухі і нязвычны пасля доўгіх восеньскіх дажджоў, паабтрасае апошнія лісты з дрэў, якія і так ужо гола стаяць, нібы прывіды, павыдзімае халодную ваду з лужын; потым бадзёры марозік, якім вельмі ж ужо яршыста дыхаецца, падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна, вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах (не паспеў пераабуцца ў што-небудзь цяплейшае), адчуваеш кожную няроўнась схопленай марозам груды.                                                                             

1) 9; 2) 8; 3) 7; 4) 6; 5) 5

2. Адзначце складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі:

1) Вакол цішыня, толькі ледзь-ледзь булькацяць струмені вады пад кручай;

2) На дварэ вецер, прытым несціхана шуміць дождж;

3) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары;

4) То нямеюць нівы ў полі, то дрыжыць пяшчотна гай;

5) Дзядуля быў яшчэ дужы, і нават вочы яго захавалі былы бляск.

3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Хутка на стале з’явіўся самавар, зашыпела скаварада – частавалі нечаканага госця;

2) Заўсёды ў лесе добра мне – у ім так ціха, урачыста;

3) Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду: хлынула вон зімавая нуда, сонца ўносіць цяпло і пагоду; шумныя песні іграюць лясы, павявае ветрык цеплаваты; белая ніва ад снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы;

4) У Баранавічах налучыўся кандуктар добры: ён згадзіўся давезці ў Вільню сходна;

5) Жнівень падышоў да сярэдзіны; раніцай на лагу ўжо выпадала густая з начы раса, халодная, аж калола ногі.

4. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

1) Дуб ведаў, што купальскі агонь – гэта сонца, якое сыходзіць на зямлю, сонца, якім усё жыве;

2) Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая дарога, якой ты ідзеш у будучыню;

3) Шырокаю паласою, якая перарываецца толькі зрэдку селішчамі і невялікімі палямі, па беразе нашай ракі цягнуцца бары і нават пушча, дзе растуць меднастволыя карабельныя сосны – выносныя, гонкія;

4) У зімовы час зубры трымаюцца ў такой мясцовасці, дзе лягчэй хавацца ад ветру і снег не такі глыбокі;

5) Алесю здавалася, што і кнігі, і мастацтва хвалююць яго таму, што ў бяскрайніх абшарах зямлі ёсць гэты, дарагі яго сэрцу кавалачак зямлі, што ўтульна змясціўся між дзвюма вёскамі.

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх 4 прэдыкатыўныя часткі:

1) Стаяў ціхі надвячорак пасля спякотнага дня, але ўжо ўсё: і маўклівыя прыбраныя ўзгоркі, і пыл, што за цэлы дзень назбіраўся ў паветры, а цяпер асядаў на зямлю, і сырасць, што пацягнула ад прырэчнага алешніку, – было вераснёвае, асенняе;

2) Вада ж сцюдзёная, смачная, адразу адчуваеш, як у цябе з’яўляецца бадзёрасць і сіла;

3) Мяне здзівіла цысціня каля хаты: нідзе няма ні паперынкі, ні сухой былінкі, а дарожка з вуліцы на двор акуратна падмецена;

4) Пасля таго як Засмужац мінуў пажарышчы, да яго дайшла здагадка: адзін з гэтых агеньчыкаў, напэўна, і свяціў яму;

5) Віктар памятае: яго блізкі сябар, перапоўнены каханнем, так засумаваў па сваёй абранніцы, што позна ўвечары, напазычаўшы ў сяброў грошай, узяў таксі і паехаў у гэткую далеч – аж у Крупкі! – каб толькі пабачыць яе і раніцою вярнуцца на лекцыі.

Частка В

Вызначце тып складанага сказа. Адказ запішыце Складаназалежны сказ

Праца і побыт людзей, іх думкі і спадзяванні, маладая шчырасць кахання і горыч расставання – усё гэта знайшло адбітак у народных песнях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія назаўжды становяцца спадарожнікамі чалавека



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.