Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Інтэгрыраванае навучанне. ЗАДАННІ. ЗАДАННІ. 1. Прачытайце ў § 12 пункт 1 “Гарады і мястэчкі”.. 3. Яшчэ раз прачытайце пытанне “Веру – не веру” і дайце на яго адказ.



Інтэгрыраванае навучанне

ЗАДАННІ

1. Прачытаць с. 53-55.

2. Адказаць на пытанні і заданні.

3. Выпісаць важныя словы ў сшытак.

4. Запісаць дамашняе заданне ў дзённік – С. 53-55, заданні 2, 4, с. 54.

1 група – § 12, пункт 1 – “Гарады і мястэчкі”

ПЫТАННЕ “ВЕРУ- НЕ ВЕРУ”

У горадзе Любані сёння пражывае 11 тысяч жыхароў. Адкажыце, верыце вы ці не, што ў Слуцку ў пачатку 17 стагоддзя пражывала столькі ж жыхароў? Дакажыце свой пункт гледжання словамі з пункта 1 § 12.

ЗАДАННІ

1. Прачытайце ў § 12 пункт 1 “Гарады і мястэчкі”.

2. Адкажыце на пытанні да пункта:

1) Як змянілася колькасць жыхароў гарадоў на беларускіх землях з сярэдзіны 16 стагоддзя?

2) Што стала прычынай гэтых змен?

3) Разгледзьце дыяграму на с. 80 і адкажыце, як і калі змянілася колькасць мястэчак?

4) Колькі жыхароў пражывала ў мястэчках і невялікіх гарадах?

5) Колькі жыхароў пражывала ў буйных гарадах? Якія гэта гарады? Знайдзіце іх на карце.

6) Пералічыце матэрыялы, якія сталі выкарыстоўваць у будаўніцтве гарадоў з 17 стагоддзя?

7) Як змянілася планіроўка гараўдоў? Што стала цэнтрам горада? Якія гістарычныя крыніцы гэта падцвярджаюць?

8) Растлумачцце, што такое юрыдыкі?

9) Дакажыце, што жыхары гарадоў (мяшчане) былі падатковым насельніцтвам.

10) Ці выгадна было дзяржаве даваць гарадам права на самакіраванне (магдэбургскае права)?

3. Яшчэ раз прачытайце пытанне “Веру – не веру” і дайце на яго адказ.

 

 

2 група – § 12, пункт 2 – “Рамяство. Цэхі і гільдыі”

ПЫТАННЕ “ТАЕМНАЯ РЭЧ”

Адгадайце, пра якую “таемную рэч” гаворыцца ў наступных сказах:

1. Гэту рэч гандляры трымалі ў руках часцей чым рамеснікі.

2. Кожны цэх альбо гільдыя мелі гэту рэч у вялікай колькасці.

3. Вучні ў рамеснай майстэрні гэту рэч не атрымоўвалі столькі, колькі яны былі вучнямі.

4. Гэту рэч павінен быў аддаць партач, калі яго зловяць за незаконны гандаль.

5. Гэту рэч павінен быў аддаць і той, хто хацеў стаць купцом (гандляром).



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.