Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Аб жыцці і творчасці пісьменніка



Аб жыцці і творчасці пісьменніка

Аношкiн, I. Паэт складанага лёсу / Іван Аношкін // Магiлёўская праўда. — 1991. — 13 лiпеня.

Базарэвiч, М. Ад родных нiў / М. Базарэвіч // Родная нiва. — 1996. — 27 лiпеня.

Клімавіцкія краязнаўчыя чытанні: зборнік матэрыялаў. — Вып. 2. — Клімавічы, 2006. – С. 13.

Кухараў, П. У творчай дарозе / П. Кухараў // Настаўніцкая газета. — 1991. — 13 лiпеня.

Маракоў, Л. Праз сорак смерцяў / Л. Маракоў // ЛiМ. — 2000. — 28 красавiка. — С. 14—15.

Марцiновiч, А. Вёрстамi любвi i нянавiсцi / А. Марціновіч // ЛiМ. — 1991. — 19 лiпада. — С. 13.

Марцiновiч, А. Ёсць гусiнае возера… / А. Марціновіч // Родная нiва. — 2001. — 27 ліпеня (№29). — С. 6—7.

Пруднікаў Павел // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 442—443.

Пруднікаў Павел // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 5. — С. 59—62.

Пруднікаў Павел Іванавіч // Энцыклапедыя літаратура і мастацтва Беларусі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — Т. 4. — С. 388.

Пруднікаў, П. І. Далёкае і блізкае: старонкі з успамінаў //
Вытокі песні: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — С. 226—238.

Пруднікаў, П. І. Далёкае і блізкае: Старонкі з успамінаў //
Пруднікаў П. І. Мая магістраль. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — С. 213—234.

Пруднікаў, П. І. Праз сорак смерцяў: [апошняя гутарка з паэтам] /
Вёў Л. Маракоў // ЛіМ. — 2000. — 28 красавіка (№ 17). — С. 14—15.

Садоўская, Ю. А. Шлях пачынаўся з вёскi Стары Дзедзiн / Ю. Садоўская // Новае жыццё. — 1986. — 15 лiпеня.

Сталяроў, I. Сёння беларускаму паэту Паўлу Пруднiкаву – 70 год / І. Сталяроў // Новае жыццё. — 1981. — 14 лiпеня. — С. 4.

Творы П. І. Пруднікава

  Пруднікаў, П. Далёкае, але не забытае: успаміны / Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 175 с.   На доўгай жыццёвай і творчай дарозе старэйшага беларускага пісьменніка Паўла Пруднікава многа цікавых і памятных сустрэч з класікамі беларускай літаратуры Я. Купалам, Я. Коласам, Ц. Гартным, К. Чорным. Кніга расказвае пра гэтыя сустрэчы, асвятляючы літаратурнае жыццё далёкага, аднак блізкага нам сваёй духоўнай сутнасцю часу.
  Пруднікаў, П. За калючым дротам: аповесці / Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 272 с.   У аповесцях “Яжоўскія рукавіцы” і “Паўночнае пекла”, якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кніг, ніколі больш не паўтарылася.
  Пруднікаў, П. Крыніцы: Выбранае: вершы і паэмы / Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 334 с. : іл.   Гэта кніга вынік шматгадовай творчай працы аўтара. Сюды ўвайшлі вершаваныя творы з папярэдніх кніг – “Песні грузчыкаў”, “Час майго нараджэння”, “Прысады”, “Мая магістраль”, “Заасцёр’е”, “Познія ягады”.
  Пруднікаў, П. Мая магістраль: Выбранае: вершы, успаміны/ Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 239 с.   У зборнік выбраных вершаў аднаго са старэйшых беларускіх паэтаў увайшло ўсё лепшае, што напісана ім за доўгае творчае жыццё. Заключаюць зборнік аўтабіяграфічныя нататкі “Далёкае і блізкае”.
  Пруднікаў, П. Познія ягады: вершы, паэмы/ Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. – 158 с.   Складаны і цяжкі жыццёвы шлях прайшоў лірычны герой вершаў П. Пруднікава. Ён зрадніўся з многімі куткамі нашай краіны, але больш за ўсё любіць зямлю сваіх продкаў – Магілёўшчыну. У аўтабіяграфічнай паэме “Таймыр” расказваецца пра жорсткую несправядлівасць сталінскіх рэпрэсій, пра цяжкія ўмовы жыцця зняволеных. Паэма “Запозненае прасвятленне” прысвечана барацьбе за цвярозвасць і здаровы быт.
  Пруднікаў, П. Прысады: вершы / Павел Пруднікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. – 80 с. : іл.   Павел Пруднікаў уступіў у літаратуру яшчэ на пачатку трыццатых гадоў. Гэта чалавек багатага жыццёвага вопыту. Паэт шмат ездзіў па краіне. Яго назіранні, роздум і леглі ў аснову гэтага зборніка, прасякнутага адданасцю Радзіме, партыі, чалавеку працы.
  Пруднікаў, П. Час майго нараджэння: вершы, паэмы/ Павел Пруднікаў. – Мінск: Беларусь, 1968. – 108 с.   У гэтай кнізе – шматгадовае жыццё і творчая праца яе аўтара. Сюды ўключаны вершы, напісаныя ім на працягу больш трыццаці гадоў. Гэта творы аб Радзіме, беларускай прыродзе, любві да роднай зямлі. Асабліва вылучаюцца вершы паэта пра Браслаўшчыну, яе цудоўныя азёры, пра тыя мясціны, дзе жыў і працаваў П. Пруднікаў вясковым настаўнікам.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.