Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Аналіз рэзультатаў даследавання



 

У выніку мы атрымалі наступныя рэзультаты:

· Адказваючы на пытанне “Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне? ”, 40% рэспандэнтаў СШ №210 і 39% СШ №200 указвалі толькі храналагічныя рамкі вайны; 30% СШ №210 і 28% СШ №200 – асобныя факты з гісторыі (што сведчыць аб частковым валоданні інфармацыяй); 19% апытаных СШ №210 і 9% - СШ №200 паказалі добрыя веды ў межах школьнай праграмы; у 9% вучняў СШ №210 і 24% СШ №200 зададзенае пытанне выклікала цяжкасці пры адказе, а 2% вучняў СШ №210 увогуле давалі памылковыя звесткі, у рэспандэнтаў СШ №200 такіх адказаў не аказалася.

· Другое і трэцяе пытанні аб найбольш вядомых подзвігах беларусаў цяжкасці выклікала ў 19% вучняў СШ №210 і ў 13% СШ №200 – яны не змаглі ўказаць ні аднаго подзвіга; 21% рэспандэнтаў СШ №210 і 45% СШ №200 прыводзілі ў прыклад подзвігі і герояў, звесткі аб якіх яны атрымалі са школьнай праграмы, і паказалі добрае валоданне матэрыяламі школьных падручнікаў; 21% апытаных з СШ №210 і 3% з СШ №200 пісалі толькі агульныя звесткі аб подзвігу ўсяго беларускага народа; 17% вучняў школ у сваіх адказах указвалі толькі імены герояў, а 16% вучняў СШ №210 і 11% СШ №200 - наадварот, толькі іх подзвігі – гэта сведчыць аб няпоўным валоданні фактычным матэрыялам; і ўрэшце 6% рэспандэнтаў СШ №210 і 11% СШ №200 далі няправільныя звесткі, памылкова ўказваючы герояў (І. Сусаніна), блытаючы герояў і здзейсненыя імі подзвігі.

· На жаль, і з чацвёртым заданнем (вызначэнне ролі беларускага народа ў Другой сусветнай вайне) большасць рэспандэнтаў (53% вучняў СШ №210 і 54% СШ №200) не справіліся ўвогуле або выканала яго няправільна. Астатняя частка вучняў правільна вызначылі ролю беларусаў і іх уклад у справу вялікай Перамогі.

· Пятае і шостае пытанні дапамаглі вызначыць, наколькі добра нашы равеснікі знаёмы з гісторыяй сваёй сям’і ў гады вайны. Мы высветлілі, што ў многіх нашых равеснікаў родныя прымалі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях на фронце – 31% СШ №210 і 40% СШ №200; 30% апытаных СШ №210 і 26% СШ №200 сцвярджаюць, што іх родныя пад час вайны знаходзіліся на акупіраванай тэрыторыі, але актыўнага ўдзелу ў змаганні з фашысцкімі захопнікамі не прымалі; у 9% вучняў абедзвюх школ хтосьці з родных быў у палоне ці канцэнтрацыйным лагеры, а ў 3% вучняў СШ №200 і 2% СШ №200 - на прымусовых працах у Германіі; 6% рэспандэнтаў абедзвюх школ маюць родных – удзельнікаў партызанскага руху, а ў 4% родныя супрацоўнічалі з партызанамі; толькі ў 1% вучняў родныя знаходзіліся ў тыле. На жаль, 16% апытаных СШ №210 і 10% СШ №200 не змаглі адказаць на пастаўленыя пытанні, а гэта сведчыць аб адсутнасці цікаўнасці да свайго асабістага мінулага, гісторыі сваёй сям’і.

· У сёмым заданні, у якім неабходна было ўспомніць адну з сямейных гісторый перыяду вайны, ставілася мэта высветліць асабістую зацікаўленасць падлеткаў у веданні гісторыі сваёй сям’і. У выніку высветлілі, што толькі 5% вучняў абедзвюх школ у поўнай ступені валодаюць інфармацыяй аб гісторыі сваёй сям’і, 42% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 валодаюць інфармацыяй часткова і ведаюць толькі найбольш цікавыя факты з жыцця сваіх продкаў. Астатняя частка апытаных не ведаюць ніякіх сямейных гісторый ваеннага перыяду па розных прычынах: 45% вучняў СШ №210 і 52% СШ №200 - таму што самі не цікавяцца гэтай тэмай, 4% - таму што ўжо няма жывых сведак вайны, 4% вучняў СШ №210 і 3% СШ №200 – таму што тэма вайны у сям’і па нейкіх прычынах не абмяркоўваецца.

· Апошняе пытанне “Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве? ” аказалася найбольш цяжкім для адказу. 45% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 так і не здолелі на яго адказаць, 39% апытаных СШ №210 і 44% СШ №200 лічаць, што ўклад беларускага народа ў справу перамогі падняў аўтарытэт нашай краіны ў свеце і паўплываў на фарміраванне беларусаў як нацыі. 13% вучняў СШ №210 і 20% СШ №200 засяроджваюць увагу на негатыўных праяўленнях вайны, такіх як шматлікія разбурэнні, знішчэнні вялікай колькасці мірнага насельніцтва, пасляваенны эканамічны крызіс і інш. 3% апытаных СШ №210 і 1% СШ №200 лічаць, што Вялікая Айчынная вайна ўвогуле не аказвае ніякага ўплыву на сённяшняе становішча краіны і з’яўляецца проста часткай гісторыі мінулага Беларусі.

Параўнаўшы адказы вучняў СШ №200 і СШ №210, мы прыйшлі да вывадаў, што дасведчанасць рэспандэнтаў абедзвюх школ знаходзіцца прыкладна на адным узроўні, незалежна ад статусу школы, у якой яны вучацца (агульнаадукацыйная ці з эстэтычным ухілам).

Таксама мы прыйшлі да высновы, што фактычным матэрыялам па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лепш за іншых валодаюць вучні 9 класаў, якія непасрэдна ў студзені скончылі вывучэнне гэтага перыяду. Веды вучняў 8, 10 і 11 класаў знаходзяцца прыкладна на адным ўзроўні. Аднак трэба адзначыць, што адзінаццацікласнікі ў большай ступені асэнсоўваюць гістарычныя падзеі, іх значэнне і ролю свайго народа ў сусветнай гісторыі.

Самы тыповы адказ на пытанне “Што ты ведаеш аб Вялікай Айчыннай вайне? ”:

“Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 г. Распачала вайну Германія, нечакана напаўшы на СССР. Скончылася вайна перамогай СССР 9 мая 1945 года. ”

Самы незвычайны адказ мы атрымалі ад вучаніцы 10 класа СШ №210:

“Кожную гадзіну на палях вайны гінула 14104 чалавека, кожную хвіліну -- 10 чалавек, 6 секунд забіралі жыццё аднаго чалавека. Мова лічбаў скупая, але вы толькі ўявіце, што калі б мы захацелі ўшанаваць памяць кожнага з загінуўшых у вайне хвілінай маўчання, то чалавецтву прыйшлося б анямець на 20 мільёнаў хвілін, на 38 з лішнім гадоў. ”

Самым цікавым, на наш погляд, адказам аб подзвігах беларусаў, які сустрэўся ў анкетах толькі аднойчы, быў адказ аб подзвігу А. Р. Мазанік, Н. В. Траян, М. Б. Восіпава, якія былі удзельніцамі аперацыі па знішчэнню генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ 22 верасня 1943г.

У анкетах сустракаліся адказы, якія сведчаць аб тым, што вучні блытаюць падзеі і герояў розных гістарычных эпох. Напрыклад:

“Мяне найбольш уразіў подзвіг І. Сусаніна, які завёў вялікую нямецкую армію ў лес, якія больш адтуль не выйшлі, і сам па-геройску загінуў. ”

 

Тыповымі фармуліроўкамі ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне былі наступныя:

“Самы вялікі подзвіг, які быў здзейснены ў час вайны – гэта подзвіг народа. Беларускі народ вылучыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны стойкасцю і сілай духа. Мы сталі першымі на шляху фашыстаў. Дзякуючы барацьбе беларускага народа быў сарваны план “маланкавай вайны” фашыстаў і з'явіўся час для

падрыхтоўкі абароны Масквы. ”

“На тэрыторыі Беларусі дзейнічала вялікая колькасць партызанскіх атрадаў, была разгорнута актыўная падпольная дзейнасць. Адной з найбуйнейшых аперацый партызан стала “рэйкавая вайна”, пад час якой былі знішчаны многія чыгуначныя камунікацыі ворага. ”

 

Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны былі самыя разнастайныя:

“Гэта вайна паўплывала на наша жыццё і нашу культуру. У Беларусі створана шмат кінастужак на ваенную тэматыку, беларускія пісьменнікі і паэты, такія як І. Шамякін, В. Быкаў, А. Куляшоў, П. Панчанка, М. Танк, звяртаюцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны ў сваіх творах. Шмат музеяў выстаўляюць экспазіцыі па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія вяртаюць нас у тыя цяжкія гады нашых дзядоў і бабуль. ”

“Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, мабыць, чалавек не задумваўся б аб тым, што сваю Радзіму трэба шанаваць, любіць, абараняць яе і захоўваць сваю гістарычную спадчыну, бо ў любы момант мы можам страціць яе. ”

“На мой погляд, на імідж нашай краіны Вялікая Айчынная вайна ніяк не паўплывала. Па-першае, мала хто ведае ў свеце, што ўвогуле існуе такая краіна, як Беларусь. А па-другое, тыя краіны, што ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю, прызнаюць перамогу сваёй заслугай. Але гора і нянавісць да ворагаў застануцца назаўсёды ў душах беларусаў. ”




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.