Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Утварэнне формаў найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў



 

Сучасная беларуская мова Старабеларуская мова
У сучаснай беларускай мове формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца пры далучэнні да адпаведнай формы вышэйшай ступені прэфікса най-: найпрыгажэйшы, найбагацейшы, найдаражэйшы. У старабеларускай мове самым пашыраным прэфіксам пры ўтварэнні формаў найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў з’яўляўся прэфікс най-, які ўзнік у выніку рэдукцыі другога галоснага ў агульнаславянскай прыстаўцы наи-: w сноу мой наймилейший оузнаи бедноую маткоу свою а выслuхай молитвы моее (Пак. Хр., 11 б).   Пад уплывам польскай мовы пэўнае пашырэнне атрымаў і прэфікс на-: дам за тебе дочкu свою полексенu котора" ест межи всими невhсты навд" чнhsша (Тр. гіст., 71).   Значна радзей ўжываўся царкоўнаславянскі па паходжанні прэфікс пре-: Духовне пакъ сее разумеючи премноги# тайны веры Хрстовы в сих вторыхъ книгахъ Моисеевыхъ знайдемы (Скар. КВ, 3).   З цягам часу дзве апошнія прыстаўкі пры ўтварэнні формаў элятыва прыметнікаў у беларускай мове перасталі ўжывацца.
Значэнне найвышэйшай ступені параўнання можа перадавацца апісальна – праз свабодныя сінтаксічныя канструкцыі: пры спалучэнні слоў самы, найбольш, найменш і зыходнай формы прыметніка: самы вялікі, найбольш удалы, найменш складаны і інш., а таксама праз спалучэнне прыслоўяў вельмі, надта, надзвычай і інш. з прыметнікам у зыходнай форме: вельмі вясёлы, надта незвычайны, надзвычай здольны (апошні від словазлучэнняў не ўсімі мовазнаўцамі адносіцца да формаў вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, паколькі ён канстатуе наяўнасць у прадмета высокай меры пэўнай якасці, але не параўноўвае гэты прадмет з іншымі). Апісальны спосаб для выражэння найвышэйшай ступені параўнання існаваў і ў старабеларускай мове: прагнетъ… презъ самuю досконалuю любовъ wбцовати (Карп., 13 б); сталсе велми великиs гнhвъ (Кн. Мак., 49 б).

 

 


[1] Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 96.

[2] Паводле Ціванова Г. К., Ялоўская Э. А. Гістарычная марфалогія беларускай мовы ў табліцах і схемах: вучэб. -метад. дапам. для студ. філал спец. Мн.: БДУ, 2004. – С. 21.

 

[3] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 139.

[4] Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 101.

[5] Ціванова Г. К., Ялоўская Э. А. Гістарычная марфалогія беларускай мовы ў табліцах і схемах: вучэб. -метад. дапам. для студ. філал спец. Мн.: БДУ, 2004. – С. 22-24.

[6] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 147.

[7] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 155.

[8] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 163.

[9] Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – С. 492. (У некаторых мовах катэгорыяй ступеней параўнання валодаюць дзеясловы).

[10] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 173.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.