Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Утварэнне формаў кампаратыва прыметнікаў



 

Сучасная беларуская мова Старабеларуская мова
Найбольш рэгулярным і прадуктыўным пры ўтварэнні формаў кампаратыва сучасных прыметнікаў з’яўляецца суфікс -ейш- (-эйш-): хітрэйшы, бялейшы, мацнейшы. Найбольш рэгулярным і прадуктыўным пры ўтварэнні формаў кампаратыва старабеларускіх прыметнікаў з’яўляўся суфікс -ейш-: шл#яхетнейшого народu (Рым., 79); чии светъки бuдuть годнейшии (КВЗС, 25); дивнеишаа рhчь (Будны, 140).
Намнога менш прадуктыўны і рэгулярны суфікс пры ўтварэнні формаў кампаратыва сучаснай беларускай мовы – суфікс -ей, (-эй, -ай): хітрэй, бялей, мацней. Такія формы адрозніваюцца ад аманімічных формаў прыслоўяў выключна сінтаксічнай роляй: прыметнікі выконваюць функцыю азначэння або іменнай часткі састаўнога іменнага выказніка. Параўнайце: Гэтая кніга даражэй. – Яна каштуе даражэй. (У школьным курсе марфалогіі такі спосаб утварэння формаў вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў не разглядаецца наогул). У старабеларускі перыяд суфікс -ей, (-эй, -ай) для ўтварэння формаў кампаратыва прыметнікаў, верагодна, ужываўся. Аднак помнікі пісьменства такія выпадкі не перадаюць. Формы тыпу хітрэй, бялей, мацней ёсць, па сутнасці, былыя кароткія формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду. Як ужо гаварылася вышэй, яны сталі формамі вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў. Аднак калі ў сказе яны выконваюць функцыю азначэння або іменнай часткі састаўнога іменнага выказніка, то могуць кваліфікавацца як формы кампаратыва прыметнікаў.
  Невялікая група прыметнікаў (малы, вялікі, добры, дрэнны) утварае формы кампаратыва ад суплетыўных асноў пры дапамозе суфікса -ш-: меншы, большы, лепшы, горшы. Да іх далучаюцца дзве формы кампаратыва ад прыметнікаў стары і малады: старшы, малодшы (разам з старэйшы, маладзейшы). “Значна шырэй, чым у сучаснай беларускай мове, у старабеларускі перыяд выкарыстоўвалася форма вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў на -ш-”[10]: левъ хоробръшіи въ скотине (Зб. 262, 109); хребты твердшии над коркодилы (Алекс., 27 б); в глuбшuю пuшъчu (Зб. 259, 183). Мелі месца ў старабеларускай мове і суплетыўныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, утвораныя пры дапамозе суфікса -ш-: лhпшии шаты (Біблія, 57); меншие речи (Зб. 259, 553); горшего кацерьства (Валх., 92); мhньшіи брат (Вісл., 23).
Значэнне кампаратыва можа перадавацца апісальна – праз свабодныя сінтаксічныя канструкцыі, у склад якіх уваходзяць прыметнік у звычайнай форме і прыслоўе: больш (болей) гнуткі, менш(меней) удалы. Значэнне кампаратыва можа ўзмацняцца часціцай (куды больш, яшчэ менш... ), ці прыслоўем (значна, істотна, выключна... ). Ужываліся такія канструкцыі і ў старабеларускай мове.

2. Як ужо гаварылася вышэй, у праславянскі перыяд формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў не ўжываліся. У агульнаўсходнеславянскай мове выкарыстоўваліся апісальныя формы тыпу вельми добрыи, очень богатыи, самыи смелыи, а таксама формы са стараславянскім прэфіксам пре- і агульнаславянскім па паходжанні прэфіксам наи-.

Асноўныя адрозненні ва ўтварэнні формаў найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў у старабеларускай і ў сучаснай беларускай мове паказаны ў табліцы 2.

 

Табліца 2.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.