Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Імперфект



 

Большасць гісторыкаў мовы лічыць імперфект уласна славянскім набыткам, што ў індаеўрапейскай мове-аснове ён не існаваў.

Агульнаўсходнеславянскі імперфект генетычна звязаны са стараславянскім і адрозніваецца ад апошняга сцяжэннем галосных у суфіксе.

Імперфект захаваўся у асобных славянскіх мовах: балгарскай, македонскай, лужыцкай, сербскахарвацкай (? ).

Мяркуюць, што ў мове ўсходніх славянаў імперфект выйшаў з ужытку прыкладна ў канцы 12 – пачатку 13 стст. Пазней гэтага часу формы імперфекта па традыцыі працягваюць ужывацца ў некаторых жанрах старажытнага пісьменства (у асноўным у творах рэлігійнага зместу і ў летапісах). Напрыклад, формы імперфекта адзначаюцца ў Скарынаўскіх выданнях Бібліі:

Давыдъ же самъ ид#ше за марами (Скар., ДЦ, 72б);

они же сто#хu напротивu (Скар., КВ, 12б).

Паступова формы імперфекта ва ўсходнеславянскіх мовах былі заменены формамі перфекта і не пакінулі пасля сябе ніякіх праяў.

 

Плюсквамперфект

 

Інакш яго называюць перадмінулы, або даўномінулы час. Плюсквамперфект – адна з дзвюх старажытных аналітычных формаў прошлага часу.

У агульнаўсходнеславянскай мове ўжываліся два тыпы плюсквамперфекта:

 

1-ы тып

дапаможны дзеяслоў у форме імперфекта + дзеепрыметнік на -л-

Адзіночны лік

Множны лік Парны лік

1. б#хъ неслъ, -а, -о

2. б#ше неслъ, -а, -о

3. б#ше неслъ, -а, -о

1. б#хомъ несли, -ы, -а 2. б#сте несли, -ы, -а 3. б#хоу(-ть) несли, -ы, -а 1. б#ховh несла, -h, -h 2. б#ста несла, -h, -h 3. б#ста несла, -h, -h
       

 

2-і тып

дапаможны дзеяслоў у форме аорыста + дзеепрыметнік на -л-

Адзіночны лік

Множны лік Парны лік

1. бhхъ неслъ, -а, -о

2. бh неслъ, -а, -о

3. бh неслъ, -а, -о

1. бhхомъ несли, -ы, -а 2. бhсте несли, -ы, -а 3. бhша несли, -ы, -а 1. бhховh несла, -h, -h 2. бhста несла, -h, -h 3. бhста несла, -h, -h
       

 

Формы 2-га тыпу пераважаюць у старажытных помніках усходнеславянскага пісьменства, у асноўным у летапісах.

 

Пачынаючы з 13 ст. [8], у пісьмовай мове ўсходніх славянаў адзначаецца новы (умоўна 3-і) тып плюсквамперфекта:

 

3-і тып

дапаможны дзеяслоў у форме перфекта + дзеепрыметнік на -л-

Адзіночны лік

Множны лік Парны лік

1. есмь былъ, -а, -о +

неслъ, -а, -о

2. еси былъ, -а, -о +

неслъ, -а, -о

3. есть былъ, -а, -о +

неслъ, -а, -о

1. есмъ были, -а, -ы + несли, -ы, -а 2. есте были, -а, -ы + несли, -ы, -а 3. соуть были, -а, -ы + несли, -ы, -а 1. есвh была, -h, -h + несла, -h, -h 2. еста была, -h, -h + несла, -h, -h 3. еста была, -h, -h + несла, -h, -h
       

 

Плюсквамперфект менавіта такога тыпу з’яўляўся пануючым у старабеларускай мове, асабліва ў дзелавым пісьменстве. У формах 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, асабліва пры наяўным дзейніку, дзеяслоў-звязка звычайна апускаўся.

 

Паступова формы плюсквамперфекта выцясняюцца формамі перфекта, аднак поўнай страты гэтай формы прошлага часу ўсё ж такі не адбылося, пра што сведчыць як існаванне дыялектных формаў плюсквамперфекта, так і ўжыванне іх у мове літаратурнай.

Большасці беларускіх гаворак вядомы формы тыпу быў напісаў, быў прынёс, была пайшла, была прыехала і інш. Такія формы з дыялектнай трапляюць і ў літаратурную мову.

На захадзе Віцебшчыны, у паўночна-заходніх раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей адзначаюцца трансфармаваныя формы старажытнага плюсквамперфекта тыпу быў напісаўшы, быў прынёсшы, была пайшоўшы, была прыехаўшы і інш.

А вось канструкцыі тыпу было напісаў, было прынёс, было пайшла, было прыехала і інш., у якіх дапаможны дзеяслоў для ўсіх трох родаў ужываецца ў адзінай форме было, з’яўляюцца ненарматыўнымі новаўтварэннямі пад уплывам рускай мовы і выкарыстоўвацца не павінны. (У рускай літаратурнай мове на базе формаў плюсквамперфекта склаліся своеасаблівыя спалучэнні прошлага часу з нязменнай часціцай бы́ ло: дал бы́ ло, сказала бы́ ло, покатилось бы́ ло, пошли бы́ ло і інш. )

 

 

 


У якасці заключэння можна прывесці цытату з “Гістарычнай марфалогіі беларускай мовы”, з раздзела “Дзеяслоў”, напісанага А. І. Жураўскім: “Такім чынам, вывучэнне гісторыі плюсквамперфекта ў беларускай мове дае падставу канстатаваць, што ў сучаснай беларускай літаратурнай мове побач з перфектам існуе і другая форма прошлага часу – плюсквамперфект. На самастойнасць формы плюсквамперфекта ўказвае, па-першае, яго адметнае марфалагічнае выражэнне і, па-другое, спецыфічнае граматычнае значэнне. Адносна рэдкае выкарыстанне яго ў параўнанні з перфектам тлумачыцца кантэкставымі ўмовамі, ступенню сувязі мовы пісьменнікаў з народнымі гаворкамі і наогул індывідуальнымі асаблівасцямі стылю паасобных аўтараў. У беларускіх жа гаворках плюсквамперфект захоўваецца больш поўна як па значэнню, так і па марфалагічнаму выражэнню”[9].

 

Перфект

Старажытны перфект індаеўрапейскага паходжання яшчэ ў праславянскай мове быў выцеснены новымі формамі:

 

дзеяслоў быти ў форме цяперашняга часу + дзеепрыметнік на -л-

Адзіночны лік Множны лік Парны лік
1. есмь + неслъ, -а, -о 2. еси + неслъ, -а, -о 3. есть + неслъ, -а, -о 1. есмъ + несли, -ы, -а 2. есте + несли, -ы, -а 3. соуть + несли, -ы, -а 1. есвh + несла, -h, -h 2. еста + несла, -h, -h 3. еста + несла, -h, -h

 

Дзеепрыметнік на -л- змяняўся па родах, ліках і склонах, меў поўную і кароткую формы. Поўныя формы такога кшталту з цягам часу перайшлі ў клас прыметнікаў; дзеяслоўныя катэгорыі ў іх маюць аслабленае значэнне: смелы, умелы, спелы, былы, кіслы і інш. Кароткія ж формы – наадварот – паступова страчваюць свае атрыбутыўныя ўласцівасці, узмацняючы прэдыкатыўныя. У сувязі з гэтым дзеепрыметнік страчвае склонавыя формы, захоўвае толькі формы трох родаў у адзіночным ліку.

Дзеяслоў-звязка ў 3-й асобе адзіночнага і множнага лікаў звычайна не ўжываўся. Адсутнасць яго можна разглядаць як своеасаблівы граматычны паказчык (як, напрыклад, нулявы канчатак у назоўнікаў дзень, радасць і інш. ). У формах 1-й і 2-й асобаў дзеяслоў-звязка якраз і паказваў на асобу, паколькі асабовыя займеннікі ў старажытнасці былі малаўжывальнымі. Роля дзеяслова-звязкі зніжаецца ў сувязі з пашырэннем ужывання асабовых займеннікаў. І паступова формы дзеяслова быти ў складзе перфекта наогул страчваюцца, а дзеепрыметнік на -л- набывае значэнне дзеяслоўнай формы прошлага часу. якая ўступае ў сістэмныя адносіны з формамі цяперашняга і прошлага часу. У такім выглядзе формы былога перфекта, аднак ужо не аналітычныя, а сінтэтычныя, функцыянуюць у сучаснай беларускай мове.


[1] Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 151.

[2] Тамсама. – С. 188.

[3] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 205.

[4] Тамсама. – С. 215.

[5] Тамсама. – С. 219.

[6] Тамсама. – С. 226.

[7] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 207.

[8] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 221.

[9] Тамсама. – С. 226.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.